Пастанова ўступае ў сілу 10 сакавіка, піша Позірк.
Адзначаецца, што дзейнасьць мігрантаў «добра арганізаваная і скаардынаваная», яны «ігнаруюць заклікі выконваць закон»: «Таксама адбываюцца прамыя напады на польскіх афіцэраў і салдат з выкарыстаньнем нажоў і іншых небясьпечных прадметаў. Такі ціск быў штучна створаны беларускімі ўладамі ў рамках гібрыднай стратэгіі, накіраванай на дэстабілізацыю Польшчы і іншых краін Эўразьвязу».
Падкрэсьліваецца эфэктыўнасьць абмежавальных мер у памежнай зоне: «За амаль 267 дзён працы [буфэрнай зоны] колькасьць спробаў нелегальнага перасячэньня польска-беларускай мяжы зьнізілася прыкладна на 46%. З 13 чэрвеня 2024 года па 6 сакавіка гэтага года зарэгістравана больш за 12,7 тысячы такіх спробаў. За гэты ж пэрыяд, да ўвядзеньня зоны, іх было амаль 23,5 тысячы».
Удакладняецца, што ў 2024 годзе «па ўсёй Польшчы» супрацоўнікі памежнай службы абвінавацілі ў арганізацыі і садзейнічаньні незаконнай міграцыі 597 асобам, "Украіны (280), Польшчы (87), Беларусі (50) і Грузіі (30). Часовы арышт прыменены да 155 чалавек.
Шырыня забароненай зоны вагаецца ад 200 мэтраў да 4 км ад мяжы, гаворыцца ў рэлізе. Міграцыйны крызіс на мяжы Беларусі з краінамі ЭЗ доўжыцца з вясны 2021 года.
Форум