Прэзыдэнт Украіны Уладзімір Зяленскі паведаміў, што на наступным тыдні ў Саудаўскую Арабію для перамоваў з прадстаўнікамі ЗША адправяцца кіраўнік офіса прэзыдэнта Андрэй Ярмак, міністар замежных спраў Андрэй Сібіга, міністар абароны Рустэм Умераў і намесьнік Ярмака, былы камандзір 93-й асобнай мэханізаванай брыгады «Халодны Яр» Паўло Паліса.
«З нашага боку будзе выразны акцэнт на канструктыўнасьці, і мы спадзяемся, што зможам абмеркаваць і ўзгадніць неабходныя рашэньні і крокі», — напісаў Зяленскі ў сацыяльнай сетцы X.
Ён падкрэсьліў, што Украіна імкнецца да міру «з першай сэкунды гэтай вайны».
«На стале ёсьць абсалютна рэалістычныя прапановы. «Галоўнае — рухацца хутка і эфэктыўна», — дадаў Зяленскі, не паведамляючы падрабязнасьцей.
Напярэдадні дарадца Белага дома па нацыянальнай бясьпецы Майк Уолц паведаміў, што ён разам з дзяржсакратаром ЗША Марка Рубіё на наступным тыдні накіроўваецца ў Саудаўскую Арабію для сустрэчы з украінскай дэлегацыяй.
Форум