Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Трамп: З Украінай складаней мець справу, чым з Расеяй


Дональд Трамп
Дональд Трамп

Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп заявіў журналістам у Белым доме 7 сакавіка, што ён па-ранейшаму верыць, што прэзыдэнт Расеі Уладзімір Пуцін хоча міру.

«Я думаю, што абодва бакі хочуць, каб гэта было вырашана», — сказаў ён, дадаўшы: «Мне, шчыра кажучы, складаней мець справу з Украінай, і ў іх няма картаў».

«З пункту гледжаньня канчатковага ўрэгуляваньня, магчыма, будзе прасьцей мець справу з Расеяй, што дзіўна», — сказаў Трамп. Ён паўтарыў, што Расея апошнім часам моцна б’е па Ўкраіне, але сказаў, што разумее, чаму: «Насамрэч, я думаю, што ён (Пуцін — РС) робіць тое, што зрабіў бы любы іншы. Я думаю, што ён хоча, каб гэта спынілася і было вырашана. І я думаю, што ён бʼе па іх мацней, чым біў раней, і я думаю, што любы ў такім становішчы зрабіў бы гэта цяпер. Ён хоча пакласьці гэтаму канец».

Напярэдадні Пуцін заявіў, што Расея ня мае намеру «нікому саступаць» або ісьці на нейкія кампрамісы ў будучых мірных перамовах.

Трамп у сёньняшняй размове з журналістамі адзначыў, што ў яго «заўсёды былі добрыя адносіны з Пуціным». «І вы ведаеце, ён хоча скончыць вайну. Я думаю, што ён будзе больш шчодрым, чым павінен быць, і гэта вельмі добра», — сказаў прэзыдэнт ЗША.

Трамп таксама патлумачыў сваё рашэньне прыпыніць вайсковую дапамогу Кіеву і абмежаваць абмен выведнымі дадзенымі з Украінай: «Я павінен ведаць, што яны хочуць заключыць зьдзелку. Калі яны ня хочуць дамаўляцца, мы сыходзім».

Трамп таксама заявіў, што перш чым абмяркоўваць гарантыі бясьпекі Ўкраіны, ён хоча «ўрэгуляваць вайну».

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG