Варшава
- 2 сакавіка, 19:00–21:00. Жаночы стэндап і прэзэнтацыя новага сэкс-эд-фэстывалю OOPS!exFest. Дабрачынная імпрэза ў падтрымку онлайн-лініі для пацярпелых ад хатняга гвалту oliviahelp. Адрас і падрабязнасьці
- 6 сакавіка. Сустрэча «Girls fuckup night», на якой пасьпяховыя беларускія жанчыны «шчыра раскажуць, як памыляліся, страчвалі і рабілі высновы». «Таму што girls do it better — нават калі ўсё ідзе не паводле пляну :)» — гаворыцца ў анонсе сустрэчы. Сьпікеркі — журналістка, аўтарка грамадзка-палітычных Youtube-праектаў «Мне тоже не нравится» і «Часики тикают» Яўгенія Сугак, сьпявачка Мэрыем Герасіменка, стартапэрка, заснавальніца брэнду Laava Tech і былая прадстаўніца ў фінансах і эканоміцы Аб’яднанага пераходнага кабінэту Тацяна Зарэцкая, журналістка Кацярына Раецкая, сябра назіральнай рады Цэнтру новых ідэй Кацярына Данейка. Падрабязнасьці
- 8 сакавіка, 12:00. Жаночы хор Spievy ладзіць імпрэзу з насычанай насычанай праграмай, у межах якой будуць майстар-клясы ад мастачак калектыву, кірмаш з вырабамі таленавітых жанчын, музычная праграма, а таксама адкрытае кола Spievy, «дзе праз архаічную жаночую сьпеўную практыку можна будзе дакрануцца да супольнай глыбіні і зазірнуць унутр сябе». Падрабязнасьці
- 8 сакавіка, 14:00–16:00. ФэмКвіз з пытаньнямі пра жаночую гісторыю і асабліва пра беларускіх жанчын. Дабрачынная імпрэза ў падтрымку ахвяраў гвалту. Папярэдняя рэгістрацыя абавязковая! Падрабязнасьці
- 8 сакавіка, 14:00–19:00. Лекцыі «8 сакавіка супраць стэрэатыпаў». «Абмяркоўваем, чаму жанчын да гэтага часу спрабуюць абмяжоўваць у палітыцы, тэхналёгіях, бізнэсе і нават сяброўстве — і разбураем гэтыя міты разам», — гаворыцца ў анонсе. Імпрэза ў падтрымку «Палітвязынкі» — арганізацыі, якая дапамагае палітзьняволеным жанчынам у Беларусі. Сярод сьпікерак — гештальт-тэрапэўтка Эліна Хіляль, асьветніца на тэму гендэрнай роўнасьці і пісьменьніца Марына Ментусава, мастачка і рэжысэрка Вікторыя Прывалава, віцэ-прэзыдэнтка Асацыяцыі беларускага бізнэсу за мяжой Марына Гірын, журналісткі Кацярына Раецкая і Анастасія Карасёва. Падрабязнасьці
Вільня
5 сакавіка, 19:00–21:00. ФэмКвіз з пытаньнямі пра жаночую гісторыю і асабліва пра беларускіх жанчын. Дабрачынная імпрэза ў падтрымку ахвяраў гвалту. Папярэдняя рэгістрацыя абавязковая! Падрабязнасьці
9 сакавіка, 20:00–22:00. Сьвяточны Фэм-стэндап. 20% ад грошай, атрыманых ад продажу квіткоў, арганізатары абяцаюць перавесьці ананімнай ініцыятыве, якая дапамагае з псыхалягічнымі кансультацыямі беларусам і беларускам у эміграцыі. Падрабязнасьці
Бэрлін
6 сакавіка, 18:30. Моўная кавярня ў Fem*HUB: «За што і як змагаліся беларускія ў першай палове ХХ стагодзьдзя». Мадэратаркі: гендарная дасьледніца, студэнтка магістратуры Гумбальдзкага ўнівэрсытэту Яня Равяка і гендарная дасьледніца, грамадзкая актывістка Алена Агарэлышава. Падрабязнасьці
8 сакавіка, 17:00–22:00. Фэм-фэстываль «Ружа Мімоза», на якім будуць «адзначаць дасягненьні і барацьбу фэмінісцкай і квір-супольнасьці». Наведнікаў чакае адкрытая дыскусія -«НЯВольная жанчына» (падчас яе абмяркуюць важныя тэмы правоў жанчын у краінах Усходняй Эўропы і Цэнтральнай Азіі, актывізму, абароны правоў палітвязьняў і самавызначэньня ў кантэксьце квір- і фэм ідэнтычнасьці), пэрформансы і «Стэндап Бэрлін». Падрабязнасьці.
Анлайн па ўсім сьвеце
7 сакавіка, 19:00 СЕТ. Онлайн-трансьляцыя з уручэньня жаночай прэміі імя Эн Кляйн, якую ў 2025 годзе атрымалі беларускія фэміністкі і праваабаронцы Дар’я Афанасьева, Ірына Альхоўка і Юлія Міцкевіч. Усе яны зазналі на радзіме перасьлед і вымушаныя працягваць дзейнасьць на карысьць гендэрнай роўнасьці і дэмакратыі на выгнаньні ў Эўропе. Падрабязнасьці
8 сакавіка, 12 СЕТ. Прэзэнтацыя агляду парушэньняў правоў жанчын у месцах няволі. Падчас сустрэчы ўдзельнікі і ўдзельніцы пазнаёмяцца з асноўнымі высновамі агляду, абмяркуюць актуальную сытуацыю са становішчам жанчын у месцах зьняволеньня і разгледзяць магчымыя спосабы іх падтрымкі. Падрабязнасьці
Форум