100 дзён пратэстаў у Грузіі. ФОТА
28 лістапада прэм'ер-міністар Грузіі абʼявіў, што яго ўрад адкладзе перамовы аб уступленьні ў ЭЗ «да 2028 года», што справакавала пратэсты, якія працягваюцца ўжо 100 дзён. Фатографы RFE/RL у Грузіі дакумэнтуюць гэтыя падзеі з першага дня.
1
29 лістапада, у другую ноч пратэстаў пасьля абвяшчэньня грузінскім урадам прыпыненьня перамоваў аб уступленьні ў ЭЗ, паліцыянт у масцы падфутбольвае дымавую шашку
2
29 лістапада пратэстоўцы размахваюць сьцягамі Грузіі і Эўразьвязу перад будынкам парлямэнту
3
29 лістапада пацярпелыя пратэстоўцы атрымліваюць мэдыцынскую дапамогу ў машыне хуткай дапамогі пасьля актыўнага прымяненьня паліцыяй сьлезацечнага газу.
4
30 лістапада на праспэкце Руставэлі ў Тбілісі амапаўцы затрымліваюць пратэстоўца. Жорсткія дзеяньні паліцыі прывялі да таго, што Эўразьвяз увёў візавыя абмежаваньні для грузінскіх дыпляматаў і ўрадавых службоўцаў.
5
1 сьнежня пратэстовец у адгазьніку стаіць у воблаку сьлезацечнага газу, распыленага паліцыяй
6
2 сьнежня паліцыянты ідуць у наступ на пратэстоўцаў. Адзін зь іх губляе дубінку падчас нападу
7
4 сьнежня пратэстоўцы на праспэкце Руставэлі, узброеныя дубінкамі і самаробнымі шчытамі
8
9 сьнежня дэманстранты спальваюць ляльку ў выглядзе Бідзіны Іванішвілі. Былы прэм'ер-мільярдэр зьяўляецца заснавальнікам кіроўнай партыі «Грузінская мара». Многія грузіны выказалі незадаволенасьць гэтым сымбалічным актам пратэсту.
9
21 сьнежня пратэстоўцы фатаграфуюцца на фоне калядных агнёў на праспэкце Руставэлі
10
13 студзеня пратэстоўцы гуляюць у стратэгічную настолку Go падчас дэманстрацыі на праспэкце Руставэлі
11
15 лютага ўдзельнікі маршу, якія патрабуюць правядзеньня новых выбараў, ідуць у цэнтры Тбілісі
12
21 лютага дэманстранты выходзяць на марш у Тбілісі з патрабаваньнем вызваліць больш за 50 пратэстоўцаў, якія застаюцца ў турмах
13
25 сьнежня былая прэзыдэнтка Грузіі Саламэ Зурабішвілі, самая прыкметная палітычная фігура, якая падтрымлівае пратэсты, вітае дэманстрантаў
14
18 лютага пратэстоўцы спальваюць піньяту ў выглядзе начальніка грузінскага АМАПу Зьвіяда Харазішвілі, на праспэкце Руставэлі