Часова адхілены ад улады прэзыдэнт Паўднёвай Карэі Юн Сок Ёль, арыштаваны за ўвядзеньне ваеннага становішча, выпушчаны з-пад варты. Пра гэта паведамляе агенцтва «Ёнхап».
Юн Сок Ёль быў арыштаваны 19 студзеня праз падазрэньне ў мяцяжы за ўвядзеньне ім ваеннага становішча ў краіне месяцам раней. Ён стаў першым дзейным прэзыдэнтам сучаснай Паўднёвай Карэі, адпраўленым пад арышт.
Юн Сок Ёль 15 студзеня стаў першым дзейным прэзыдэнтам Паўднёвай Карэі, які быў арыштаваны. Адбылося гэта ў сувязі з абвінавачаньнямі ў мяцяжы. Абвінавачаньне выставілі пасьля таго, як палітык абвясьціў ваеннае становішча 3 сьнежня. Рашэньне прывяло краіну да палітычнага бязладзьдзя.
Палітыка ўтрымлівалі ў адзіночнай камэры Сэульскага цэнтру зьняволеньня.
Тэарэтычна Юн Сок Ёлю за мяцеж на дзяржаўнай пасадзе можа пагражаць нават сьмяротнае пакараньне. Але на справе ў Паўднёвай Карэі ўжо нікога не каралі сьмерцю 30 гадоў.