Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хроніка перасьледу 7 сакавіка: за ўдзел у пратэстах асудзілі 71-гадовую пэнсіянэрку


Суд у Беларусі. Ілюстрацыйнае фота
Суд у Беларусі. Ілюстрацыйнае фота

Рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца. Свабода вядзе храналёгію судоў, затрыманьняў, іншага перасьледу з палітычных матываў.

За ўдзел у пратэстах асудзілі пэнсіянэрку

7 сакавіка МУС апублікавала «Пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненьне да экстрэмісцкай дзейнасьці», паведамляе «Вясна».

Сярод іншых, у сьпіс дадалі 71-гадовую Ніну Барысевіч. Паведамляецца, што ў дачыненьні да яе набыў моц вырак суду Маскоўскага раёну Менску паводле ч. 1 арт. 342 КК. У сьпісе МУС пазначана, што яе «судзімасьць не пагашаная».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG