Пра ўсё гэта ў падкасьце «Куды коціцца сьвет» расказвае Андрэй Храпавіцкі, які кіруе дасьледаваньнямі і распрацоўкамі ў галіне вялікіх моўных мадэляў і вялікіх дадзеных у амэрыканскай кампаніі Results-CX.
0:58 — Што такое вялікія моўныя мадэлі і як яны працуюць
3:35 — Як працуе навучаньне вялікіх моўных мадэляў і на якім матэрыяле яны навучаюцца
8:31 — Для якіх задачаў ужо выкарыстоўваюцца вялікія моўныя мадэлі і як іх могуць выкарыстоўваць у будучыні
10:54 — Наколькі вялікі аб’ём «чалавечай карэкціроўкі» даводзіцца рабіць, каб мадэль запрацавала больш-менш эфэктыўна
13:47 — Ці ёсьць прынцыповыя адрозьненьні паміж самымі вядомымі шырокай публіцы сучаснымі мадэлямі (ChatGPT, Claude, DeepSeek)
16:49 — Наколькі эфэктыўныя цяпер моўныя мадэлі для пошуку практычных парадаў, дакладных цытатаў ці гістарычных фактаў
21:07 — Чаму моўныя мадэлі часта «галюцынуюць» — прыдумлюць фантастычны адказ раз за разам, нягледзячы на зваротную сувязь, у якой ім на гэта паказваюць
23:27 — Як спрабуюць абмежаваць «галюцынацыі» моўных мадэляў
25:18 — Ці можна сказаць, што сучасныя вялікія моўныя мадэлі прайшлі «тэст Т’юрынга» і могуць камунікаваць з чалавекам так, што той ня здолее іх адрозьніць ад чалавека
28:07 – Ці можа ў аўтаматычнай сыстэме зьявіцца сьвядомасьць
29:21 – Наколькі вялікія рэсурсы спажываюць вялікія моўныя мадэлі
31:50 – Як вялікія моўныя мадэлі могуць зьмяніць нашыя грамадзтвы ў найбліжэйшыя некалькі гадоў. Хто хутчэй за іншых можа страціць працу
Форум