Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вярхоўны лідар Ірана адмаўляецца весьці перамовы з «агрэсіўнымі ўрадамі» пасьля ліста Трампа


Аятала Алі Хамэнэі
Аятала Алі Хамэнэі

Вярхоўны лідар Ірана аятала Алі Хамэнэі заявіў, што ня будзе весьці перамовы з «агрэсіўнымі ўрадамі». Гэта адбылося на наступны дзень пасьля таго, як прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп аб’явіў, што накіраваў яму ліст. Пра гэта паведамляе іранская служба Радыё Свабода — Radio Farda.

У выступе ў суботу, 8 сакавіка, Хамэнэі заявіў, што настойлівасьць «агрэсіўных урадаў» у перамовах «не накіраваная на вырашэньне праблем». Ён заявіў, што яны жадаюць «панаваць і навязваць».

«Праблема заключаецца ня толькі ў ядзернай праграме, — сказаў Хамэнэі, — яны ўскладаюць надзеі на абаронныя і ракетныя праграмы Ірана і яго міжнародныя сувязі, якіх Ісламская Рэспубліка дакладна не апраўдае».

У той жа час аятала заявіў, што пытаньне ядзернай праграмы, верагодна, будзе абмяркоўвацца «дзесьці». Ён не стаў удавацца ў падрабязнасьці і сказаў, што больш не будзе абмяркоўваць гэтую тэму, перадае Фарда выступленьне іранскага лідара перад прадстаўнікамі ўрада.

У пятніцу прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што накіраваў ліст Хамэнэі з заклікам да Тэгерана адмовіцца ад сваёй ядзернай праграмы. «Мы не можам дазволіць іншай краіне атрымаць ядзерную зброю, — сказаў Трамп, — я напісаў, што спадзяюся на перамовы, інакш нам давядзецца прыцягнуць ваенную сілу, і гэта будзе жудасна».

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG