Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У нацпарку «Прыпяцкі» ствараюць штучныя гнёзды для самай рэдкай у Беларусі пеўчай птушкі


Белая блакітніца (або белая сініца, або князёк) — самы рэдкі зь сямі ахоўных відаў сініц у Беларусі
Белая блакітніца (або белая сініца, або князёк) — самы рэдкі зь сямі ахоўных відаў сініц у Беларусі

Колькасьць такіх птушак у Беларусі апошні раз ацэньвалася ў 2015 годзе — іх усяго 500-800 пар.

У нацыянальным парку «Прыпяцкі» ўздоўж ракі Прыпяць і яе прытокаў пачалі разьмяшчаць штучныя гнёзды для белай блакітніцы, якую яшчэ называюць князьком.

Як паведамляецца на афіцыйным сайце нацыянальнага парку, цягам сакавіка плянуюць усталяваць 60 гнёздаў.

Белая сініца, або князёк (Cyanistes cyanus) — невялікая пеўчая птушка сямейства сініцавых з характэрным блакітна-белым апярэньнем — зьяўляецца ахоўным відам і ўключана ў Чырвоную кнігу Беларусі. Гэта самы рэдкі зь сямі ахоўных відаў сініц.

Белая сініца была прызнаная птушкай 2022 году.

Князёк гняздуе ў Беларусі і Ўкраіне толькі ў Палесьсі і нават узімку не пакідае яго. Птушкі канцэнтруюцца вакол Прыпяці і на яе прытоках. Тут белая сініца ўтварае ізаляваную папуляцыю. Асноўны ж арэал расьцягнуўся паласой ад Масквы да Японскага мора.

Гэта адзін з самых папулярных відаў беларускіх птушак за мяжой. Шмат турыстаў прыяжджаюць на Палесьсе, каб пабачыць менавіта яе. Птушка гэтая меншая за вераб’ёў: вага да 16 грамаў, размах крылаў да 21 см. Белая сініца ўключаная ў Чырвоную кнігу Беларусі зь першага яе выданьня. Іх колькасьць у Беларусі апошні раз ацэньвалася ў 2015 годзе — усяго 500-800 пар.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG