Лінкі ўнівэрсальнага доступу

 
Украіна атрымала ад Вялікай Брытаніі 750 мільёнаў фунтаў, забясьпечаных даходамі ад заблякаваных расейскіх актываў

Украіна атрымала ад Вялікай Брытаніі 750 мільёнаў фунтаў, забясьпечаных даходамі ад заблякаваных расейскіх актываў


Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі і прэм'ер-міністар Вялікай Брытаніі Кір Стармэр, Лёндан, 2 сакавіка 2025
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі і прэм'ер-міністар Вялікай Брытаніі Кір Стармэр, Лёндан, 2 сакавіка 2025

Украіна атрымала ад Вялікай Брытаніі першыя 752 мільёны фунтаў стэрлінгаў (каля 969 мільёнаў даляраў), забясьпечаныя даходамі ад замарожаных расейскіх актываў, паведаміў украінскі прэм’ер-міністар Дзяніс Шмыгаль.

Паводле яго, сродкі будуць накіраваныя на ўмацаваньне ўкраінскай абараназдольнасьці.

«Дзякуй ураду Вялікай Брытаніі і нашым партнэрам з G7 за мэханізм, які прымушае расейскія сродкі працаваць на Ўкраіну. Разьлічваем, што ўсе сувэрэнныя актывы РФ у будучыні будуць канфіскаваныя і перададзеныя на карысьць нашай дзяржавы», — сказаў ён.

Выдзеленыя Лёнданам грошы — частка праграмы Extraordinary Revenue Acceleration for Ukraine (ERA), у рамках якой краіны G7 дадуць Украіне крэдыты на агульную суму 50 мільярдаў даляраў пад прыбытак ад замарожаных на Захадзе актываў расейскага Цэнтрабанку.

Другога сакавіка Вялікая Брытанія і Ўкраіна падпісалі пагадненьне аб выдзяленьні крэдыту на суму 2,26 мільярда фунтаў стэрлінгаў.

Сродкі даюцца на 30 гадоў. Указваецца, што крэдыт будзе пагашацца за кошт будучых даходаў ад замарожаных расейскіх актываў, а выкарыстоўвацца — на фінансаваньне закупак абаронных матэрыялаў.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG