Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Польшчы былому беларускаму памежніку прысудзілі 6 гадоў турмы за перавозку мігрантаў 20 гадоў таму


Польскі памежнкі. Ілюстрацыйнае фота
Польскі памежнкі. Ілюстрацыйнае фота

Абвінавачаны знаходзіўся ў вышуку больш за дзесяць гадоў, але быў арыштаваны, калі прыехаў у Польшчу на працу, паведамляе PAP.

Апэляцыйны суд Беластоку прысудзіў 6 гадоў зьняволеньня былому беларускаму памежніку, які ў 2000–2007 гадах дапамагаў мігрантам перасякаць мяжу. Паводле сьледзтва, гэтая дзейнасьць каардынавалася з Масквы.

Памежнік дзейнічаў у складзе злачыннай групоўкі, якая дапамагала грамадзянам Кітая і Віетнама нелегальна трапляць у краіны Заходняй Эўропы, піша PAP.

Зь беларускага боку ў яе ўваходзілі і іншыя памежнікі. Мужчына працаваў на мяжы з Польшчай, з боку Падляскага і Люблінскага ваяводзтваў.

Паводле выраку суду, беларус дапамагаў мігрантам дабрацца да пэўнага месца на мяжы. У прызначаны час іх забіралі польскія ўдзельнікі групоўкі і адвозілі ў навакольлі Варшавы. Там мігрантаў перадавалі іншым хаўрусьнікам, якія везьлі іх да краін Заходняй Эўропы.

Беларускага памежніка шукалі дзесяць гадоў. У 2022 годзе ён прыехаў у Польшчу — як расказаў сам, на працу. Тады яго арыштавалі.

Разгляд справы прайшоў летась у ліпені. Тады беларусу прысудзілі 6,5 года турмы і штраф у памеры 72 тыс. злотых (больш за 61 тысячу беларускіх рублёў). Але прысуд абскардзілі.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG