Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусы сталі больш актыўна браць пазыкі


Нацбанк Беларусі.
Нацбанк Беларусі.

У 2024 годзе зафіксаваны максымальны рост агульнай сумы крэдытаў за апошнія чатыры гады — на 7 млрд. рублёў. Колькасьць такіх дагавораў паміж банкамі і фізычнымі асобамі ў параўнаньні з мінулым годам павялічылася на 166,7 тыс. пагадненьняў, паведамляе Нацбанк.

На 1 студзеня 2025 года яна дасягнула 5,1 млн. дагавораў на 38,9 млрд. руб. Сярэдняя сума крэдыту — 7,6 тыс. рублёў.

Часьцей за ўсё крэдыты бяруць маладзейшыя. На беларусаў вы ўзросьце ад 26 да 45 гадоў прыпадае 51% усіх дамоваў і каля дзьвюх трацін ад агульнай сумы крэдытаў пры сярэднім памеры крэдыту 9,8 тыс. рублёў.

Па стане на 1 студзеня 2025 года больш за ўсё дамоваў было заключана па аднаразовых крэдытах (41%), а найбольшыя сумы — па дагаворах з крэдытнымі лініямі, часта зьвязанымі з набыцьцём жыльля.

49% крэдытаў узята на тэрмін да пяці гадоў. Аднак становіцца ўсё больш крэдытных дагавораў на тэрмін больш за дзесяць гадоў.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG