Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Экспарт ПВТ за 2024 год захаваўся на ўзроўні 2023 году — 1,8 мільярда даляраў


Парк высокіх тэхналёгіяў пад Менскам
Парк высокіх тэхналёгіяў пад Менскам

Парк высокіх тэхналёгіяў (ПВТ) абнародаваў інфармацыю пра экспарт рэзыдэнтаў за мінулы год.

Паводле інфармацыі Парку, па выніках 2024 году кампаніям удалося ўтрымаць экспарт на ўзроўні 2023 году — 1,8 млрд даляраў. Але за апошнія 6 гадоў гэта ўсё роўна антырэкорд.

Пра гэта піша выданьне Dev.by.

У 2020 годзе экспарт ПВТ складаў 2,7 млрд даляраў, у 2021 годзе ён дасягнуў гістарычнага максымуму — 3,2 млрд даляраў, у 2022 годзе зьнізіўся да 2,7 млрд даляраў.

Як заявіў былы намесьнік дырэктара ПВТ (цяпер кіраўнік Міністэрства сувязі) Кірыл Залескі, у 2024 годзе рэзыдэнты Парку часткова пераарыентаваліся з заходніх краін на рынкі СНД і Азіі.

Калі раней на заходнія краіны прыпадала 85–90% экспарту ПВТ, то цяпер каля 60%. Пры гэтым доля краін СНД вырасла да 29–30 %, доля азіяцкіх краін — да 10%. Па словах Залескага, «бізнэс прыстасоўваецца і шукае новыя магчымасьці ў іншых рэгіёнах, дзе працаваць у партнэрстве зь Беларусьсю не зьяўляецца праблемай».

Раней Залескі таксама паведаміў, што доля экспарту ў агульнай выручцы кампаній ПВТ скарацілася да 75%, а доля ўнутранага рынку вырасла да 25%. Зыходзячы з гэтага, можна прыкладна палічыць сумарную выручку рэзыдэнтаў ПВТ за мінулы год. Яна магла скласьці каля 2,4 млрд даляраў.

Таксама ПВТ апублікаваў зьвесткі пра колькасьць новых рэзыдэнтаў за 2024 год. Іх аказалася 91. Летась ПВТ паведамляў пра два наборы, па выніках якіх рэзыдэнтамі Парку сталі 87 суб’ектаў.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG