Як вынікае з апублікаванага дакумэнту, у Літве па-ранейшаму лічаць, што пагрозы нацыянальнай бясьпецы Літвы паходзяць з Расеі, Беларусі і Кітаю.
Сярод новых пагроз спэцыялісты назвалі выкарыстаньне Расеяй паветранай прасторы Беларусі ў вайне з Украінай.
«Зь ліпеня 2024 году Расея запускае ва Ўкраіну бесьпілётнікі Geran-2 (Shahed-136) праз паветраную прастору Беларусі. Паводле выведкі, частка дронаў перасякае паветраную прастору Беларусі і ляціць ва Ўкраіну, а іншыя пасьля ўваходу ў паветраную прастору з боку Расеі ляцяць у Беларусі і зноў вяртаюцца ва Ўкраіну. Тым ня менш асобныя дроны адхіляюцца ад маршруту і нясуць пагрозу для краін NATO, якія мяжуюць зь Беларусьсю», — адзначаецца ў дакумэнце.
У якасьці прыкладу спэцслужбы Літвы нагадалі выпадак, калі расейскі дрон Geran-2 (Shahed-136) упаў на тэрыторыі Латвіі. Гэта адбылося 7 верасьня 2024 году.
«Беларускія ВПС і сілы СПА рэагуюць на малую колькасьць дронаў-камікадзэ, якія ўваходзяць у паветраную прастору Беларусі. Былі выпадкі, калі Ўзброеныя сілы Беларусі зьбівалі расейскія Geran-2 (Shahed-136), аднак Беларусь або не абвяшчае прыналежнасьці зьбітых бесьпілётнікаў, або не паведамляе аб інцыдэнтах», — адзначаецца ў справаздачы.
Паводле літоўскіх спэцслужбаў, таксама захоўваюцца пагрозы вэрбаваньня беларускімі службамі беларусаў, якія жывуць у Літве, і літоўскіх грамадзян, якія наведваюць Беларусь.
Форум