Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Больш за 3 тысячы фураў і легкавікоў: чэргі на межах Беларусі і ЭЗ растуць


Чарга на беларуска-польскай мяжы. Архіўнае фота
Чарга на беларуска-польскай мяжы. Архіўнае фота

Чэргі на выезд зь Беларусі ў Эўразьвяз не зьмяншаюцца: на 10-ю гадзіну раніцы 10 красавіка ў чэргах на межах з краінамі ЭЗ агулам стаялі 3022 транспартныя сродкі, паведамляе Памежны камітэт Беларусі.

На 10:00 уезду ў Эўразьвяз чакалі 2440 грузавікоў, больш за ўсё — на беларуска-польскай мяжы:

  • 1100 фураў — Кукурыкі — Казловічы (Польшча),
  • 510 фураў — перад пунктам пропуску Меднікі — Каменны Лог (Літва),
  • 420 фураў — Салечнікі — Беняконі (Літва),
  • 410 фураў — Грыгораўшчына — Патэрніекі (Латвія).

Чэргі легкавікоў захоўваюцца толькі на ўезд у Польшчу. На беларускай тэрыторыі перад пунктам пропуску Берасьце — Тарэспаль на 10-ю раніцы стаялі 570 легкавікоў і 12 аўтобусаў. На ўезд у Літву і Латвію чэргаў на гэты час не зафіксавалі.

Як вынікае з статыстыкі папярэдніх дзён, чэргі працягваюць расьці:

  • 5 красавіка на мяжы Беларусі ўезду ў краіны Эўразьвязу чакалі 1415 грузавікоў. Таксама ў Каменным Лагу на ўезд у Літву чакалі 20 легкавых аўтамабіляў, на ўезд у Польшчу — 65.
  • 7 красавіка Памежны камітэт Беларусі паведаміў, што за мінулыя выходныя чарга легкавога транспарту на ўезд у Польшчу пабольшала ў 3,5 раза — перад польскім пунктам пропуску Берасьце — Тарэспаль у чарзе а 10-й гадзіне раніцы стаялі 460 аўтамабіляў, перад пунктам пропуску Меднікі — 20 аўтамабіляў, чаргі на ўезд у Латвію не было. Таксама на гэты час у чэргах на выезд у ЭЗ стаялі агулам 1940 фураў, найбольшыя чэргі былі на літоўскім кірунку.
  • 8 красавіка а 10-й раніцы на мяжы Беларусі ўезду ў краіны Эўразьвязу агулам чакалі 2170 грузавікоў і 500 легкавых аўтамабіляў (усе на польска-беларускай мяжы).
  • 9 красавіка ў той жа час на мяжы Беларусі ўезду ў краіны Эўразьвязу агулам чакалі 2470 грузавікоў і 560 легкавых аўтамабіляў (усе на польска-беларускай мяжы).
  • 8 жніўня 2023 году Літва закрыла пункты пропуску Шумск (зь беларускага боку Лоша) і Цьверач (Відзы), 1 сакавіка 2024-га — Лаварышкі (Катлоўка) і Райгорад (Прывалка). На мяжы зь Беларусьсю працягваюць працаваць два літоўскія памежныя пераходы — у Медніках і Салечніках.
  • Пасьля палітычна матываванага выраку журналісту, актывісту Саюзу палякаў Беларусі Анджэю Пачобуту (8 гадоў пазбаўленьня волі) 10 лютага 2023 году Польшча на нявызначаны тэрмін закрыла адзін з двух даступных для падарожнікаў пунктаў пропуску — Баброўнікі (зь беларускага боку Бераставіца).
  • На гэты момант на беларуска-польскай мяжы дзейнічае толькі адзін пераход для грузавых аўтамабіляў: Казловічы — Кукурыкі, а таксама адзін для легкавога транспарту і аўтобусаў: Берасьце — Тарэспаль. Так, на зімовыя сьвяты чэргі на выезд зь Беларусі праз гэты пункт перавышалі 2500 легкавых аўтамабіляў і 100 аўтобусаў. Польшча цяпер не разглядае адкрыцьця пунктаў пропуску на мяжы зь Беларусьсю з прычыны браку крокаў насустрач у вострых пытаньнях з боку Менску, заявіў у студзені кіраўнік МУС Польшчы Томаш Семоняк.
  • 19 верасьня 2023 году з прычыны наплыву нелегальных мігрантаў з боку Беларусі Латвія на нявызначаны тэрмін закрыла пункт пропуску Сіленэ (Урбаны).

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG