Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі за апошнія 10 гадоў істотна скарацілася колькасьць шлюбаў, — Белстат


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Маладыя людзі сталі ствараць сем’і ў больш сталым узросьце, вынікае са зьвестак Нацыянальнага статыстычнага камітэту Беларусі. За апошняе дзесяцігодзьдзе колькасьць шлюбаў у Беларусі істотна скарацілася.

Згодна з афіцыйнай статыстыкай, у 2024 годзе сярэдні ўзрост жанчын, якія ўпершыню выйшлі замуж, склаў 26,7 году, у той час як у 2014 годзе — 25,3. Сярэдні ўзрост мужчын, якія пабраліся шлюбам летась — 28,9 году (у 2014 годзе — 27,4).

У 2024 годзе ў Беларусі зарэгістравалі 46 242 шлюбаў (87,3% у гарадах і 12,7% — на вёсцы) і 34 866 скасаваньняў шлюбу (87,9% — гараджан і 12,1% — вяскоўцаў).

Колькасьць шлюбаў істотна скарацілася за апошнія 10 гадоў: калі ў 2015 годзе ў Беларусі згулялі 82 тысячы вясельляў, дык у 2020 — ужо 50 тысяч, у 2021 ажанілася троху менш за 60 тысяч пар, а ў 2022 — амаль 58 тысяч.

Найбольш разводаў летась было ў сем’ях з досьведам супольнага жыцьця ад 1 да 4 гадоў — 8701 або 25%. 8601 сем’яў (24,7%) разьвяліся праз 5-9 гадоў пасьля ўзяцьця шлюбу. Менш чым праз год пасьля вясельля скасавалі шлюб 1075 сем’яў (3,1%).

Часьцей летась скасоўвалі шлюб сем’і безь дзяцей або з адным дзіцём — 41,2 % і 36,3 % адпаведна, з двума і больш дзецьмі — 22,5% (ад агульнай колькасьці разводаў).

У 2024 годзе ва ўзросьце 65 гадоў і больш ажаніліся 633 нявесты і 944 жаніхі.

За грамадзян Беларусі выйшлі замуж 1 307 замежніц, у тым ліку — 956 грамадзянак Расеі, 149 грамадзянак Украіны, 32 грамадзянкі Казахстану, 31 грамадзянка Літвы і 16 грамадзянак Латвіі. З грамадзянкамі Беларусі ажаніліся 957 грамадзян Расеі, 73 грамадзяніны Літвы, 69 грамадзян Турэччыны, 56 грамадзян Украіны, 49 грамадзян Казахстану.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG