Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларуса ў Польшчы абвінавацілі ў нелегальным працаўладкаваньні іншаземцаў, яго чакае суд


Порт у Гдыні. Ілюстрацыйнае фота
Порт у Гдыні. Ілюстрацыйнае фота

Грамадзяніна Беларусі абвінавачваюць ў нелегальным працаўладкаваньні 14 іншаземцаў, у асноўным грамадзян Грузіі, у Дарлове (Паморскае ваяводзтва) Польшчы.

Як паведаміла Памежная ахова Польшчы, дзевяцёх іншаземцаў аштрафавалі, на яшчэ пяцёх, а таксама на працадаўцу-беларуса наглядны орган падасьць заявы ў суд.

Таксама паведамляюць, што супрацоўнікі паліцыі Гдыні правялі праверку на прадпрыемстве, якое адпраўляла сваіх работнікаў працаваць на Гданьскую карабельню. Іншаземцы працавалі зьбіральнікамі, зварнікамі, малярамі, сьлесарамі, электрыкамі і будаўнікамі. Супрацоўнікі паліцыі выявілі, што 41 іншаземец працаваў нелегальна. Яны прыехалі, у прыватнасьці, з Армэніі, Азэрбайджану, Беларусі, Грузіі, Малдовы і Ўкраіны. Працадаўцаў прыцягнуць да адказнасьці праз суд.

У паведамленьні зазначаецца, што з пачатку 2025 году супрацоўнікі Паморскага аддзяленьня памежнай аховы праверылі амаль 3 тысячы іншаземцаў. Яны выявілі, што 450 зь іх працавалі нелегальна. Больш чым у 20 выпадках вынесенае рашэньне, якое абавязвае іншаземцаў вярнуцца на радзіму.

Раней паведамлялі, што ў канцы 2024 году паліцыя выявіла 34 выпадкі нелегальнага працаўладкаваньня іншаземцаў у Гдыні, сярод іх былі грамадзяне Беларусі, піша Позірк.

Тады адзначалася, што супрацоўнікі паліцыі праверылі законнасьць працаўладкаваньня 329 іншаземцаў у дзьвюх кампаніях Гдыні. У выніку выявілі, што з парушэньнем заканадаўства працавалі таксама грамадзяне Калюмбіі, Грузіі і Ўкраіны. У асноўным іншаземцы былі занятыя ў «вытворчасьці мяса, на будаўнічых працах, працавалі трактарыстамі». Дакладнай колькасьці нелегальна працаўладкаваных ведамства тады не назвала.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG