Вядомыя і некаторыя імёны затрыманых.
Па меры набліжэньня да зімы і паніжэньня тэмпэратуры паветра ўсё больш людзей пачынаюць хварэць на розныя рэсьпіратарныя хваробы, у тым ліку грып.
Чарговы выпадак здарыўся каля нядаўна захопленага расейскімі войскамі горада Вуглядар Данецкай вобласьці.
Раней улады зьнізілі патрабаваньні да стану здароўя прызыўнікоў.
Агенцтва Bloomberg атрымала справаздачу дырэкцыі Нацыянальнай разьведкі ЗША аб забойствах палітычных супернікаў прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна за мяжой.
Пяць гадоў таму ў Вільні быў перапахаваны Кастусь Каліноўскі разам з паплечнікамі.
Сёлета 28 верасьня споўнілася тры гады з моманту забойства 31-гадовага супрацоўніка кампаніі EPAM SYSTEMS Андрэя Зельцара. Прадстаўнікі ByPol мяркуюць, што Андрэй Зельцар мог не зрабіць стрэл і што ён быў ліквідаваны як непажаданы сьведка, а «Нірвана» быў сьмяротна паранены сваім жа калегам.
Як паведаміла прэсавая служба Лукашэнкі, ён сёньня падпісаў указы аб прыёме ў грамадзянства і прадастаўленьні прытулку.
22 кастрычніка праўладны тэлеграм-канал апублікаваў відэазапіс, на якім Ігар Ільяш кажа, што затрыманы за інтэрвію мэдыя, прызнаным на тэрыторыі Беларусі «экстрэмісцкімі фармаваньнямі».
Па стане на 22 лістапада 2024 году агулам з 2020 года пад крымінальны перасьлед патрапілі не менш за 42 экс-вайскоўца, 26 з якіх былі пазбаўленыя волі.
Алсу Курмашава 288 дзён правяла ў зьняволеньні ў Расеі. Яе абвінавацілі ў распаўсюдзе так званых фэйкаў пра армію Расеі.
Міністэрства інфармацыі выклала «Сьпіс друкаваных выданьняў, якія зьмяшчаюць інфармацыйныя паведамленьні і (або) матэрыялы, распаўсюд якіх здольны нанесьці шкоду нацыянальным інтарэсам Рэспублікі Беларусь».
У Польшчы 20 лістапада пачаўся разгляд крымінальнай справы супраць ўльтраправага руху «Kamractwo», піша Gazeta Wyborcza. Адзін зь яго лідэраў, Войцех О. пад псэўданімам «Яшчур», напаў на беларуса 29 траўня 2021 году на Старым рынку ў Быдгашчы, побач з гарадзкой ратушай.
Дональд Трамп вылучыў Пэм Бондзі на пасаду генпракурора ЗША пасля адмовы Мэта Гетца ад гэтай пасады.
Рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца. Свабода вядзе храналёгію судоў, затрыманьняў, іншага перасьледу з палітычных матываў.
Сьпявак, кандыдат навук Дзьмітры Нікановіч у 2020-м падтрымаў пратэсты, а праз 2 гады вымушаны быў звольніцца і эміграваць. У Варшаўскім унівэрсытэце піша навуковую працу “Вобраз Польшчы і палякаў у беларускай прапагандзе”. А таксама займаецца музычнай кар'ерай.
Беларуская опэрная сьпявачка Маргарыта Ляўчук, якая цяпер жыве ва Ўкраіне, распавяла, што ўрэшце атрымала пасьведчаньне аб нараджэньні дзіцяці — амаль празь месяц пасьля яго зьяўленьня на сьвет.
21 лістапада прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін выступіў зь неанансаваным зваротам да грамадзян. Падчас прамовы, сярод іншага, ён заявіў, што Расея нанесла ўдар па Ўкраіне балістычнай ракетай і назваў гэта адказам на дазвол Захаду Ўкраіне атакаваць цэлі на тэрыторыі Расеі дальнабойнай зброяй.
У Беларусі уводзяць зьмены ў працы бюджэтнікаў: дзяржаўным арганізацыям дазволілі скарачаць штат і даплочваць работнікам за дадатковую нагрузку.
У 2022 годзе Аляксандар Лукашэнка ўвёў інстытут «спэцыяльнага вядзеньня» ў якасьці рэпрэсіўнага інструмэнта супраць апанэнтаў, адзначае праваабарончы цэнтар «Вясна».
Пераможцам Беларускага конкурсу «Паўночнага зьзяньня» стала драма «складанай барацьбы за справядлівасьць перад няпраўдай і прыгнётам», натхнёная гісторыяй Кацярыны Андрэевай і Ігара Ільяша.
Група з 37 грамадзян Расеі і 19 грамадзян Беларусі 21 лістапада вылецела з Бэйруту, паведамляе ТАСС.
Рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца. Свабода вядзе храналёгію судоў, затрыманьняў і іншых фактаў перасьледу з палітычных матываў.
Самаму маладому «экстрэмісту» было 16, калі яго асудзілі па адпаведным артыкуле, самаму старому — 82 гады. У сьпісах асуджаных за «экстрэмізм» — цэлыя сем’і, шматдзетныя маці, цяжкахворыя людзі, асобы з інваліднасьцю. Сярод беларускіх «экстрэмістаў» — журналісты, адвакаты, прадстаўнікі ІТ-сфэры.
Нядаўна Аляксандар Лукашэнка пазбавіў афіцэрскіх пагонаў 21 чалавека.
Палітвязьняў па чарзе караюць штрафным ізалятарам, абмяжоўваюць правы на спатканьні і перадачы.
Віетнам выдаў былога каліноўца Васіля Верамейчыка Беларусі. Перад гэтым яму адмовілі ў знаходжаньні ва Ўкраіне і Літве. Свабода пагаварыла з супрацоўнікам службы эвакуацыі BySol, куды ехаць беларусам, якім забаранілі заставацца ў ЭЗ.
У фільме на дзяржаўным тэлеканале АНТ, у якім Захад абвінавачваюць у спробах захапіць Беларусь, паказалі кадры з былым беларускім добраахвотнікам ва Ўкраіне Васілём Верамейчыкам, якога пад вартай выводзяць з самалёта ў менскім аэрапорце.
Дзьвюх беларускіх альпіністак — сясьцёр Валянціну і Марыю Іванковых, якія зьніклі ў раёне горнага хрыбта Аладаглар каля населенага пункту Чамарды ў цэнтральнай частцы краіны, знайшлі.
Цэнтральнае антыкарупцыйнае бюро (ЦАБ) Польшчы зьбірае ў памяшканьні польскага тэлебачання TVP дакумэнтацыю ў рамках расьсьледаваньня справы «Белсату», якое праводзіць акруговая пракуратура ў Варшаве.
З 2015 году беларускія ўлады актыўна змагаюцца з «дармаедамі» пры афіцыйна нізкім беспрацоўі. Разьбіраемся, чым цяпер небясьпечны такі статус і чаму зь беспрацоўем дзяржава змагаецца карнымі мерамі.
Падчас прамовы Ганна Любакова на цырымоніі ўручэньня прэміі ў Вашынгтоне расказала пра беларускіх журналістаў, якія знаходзяцца за кратамі, у тым ліку пра супрацоўніка Радыё Свабода Ігара Лосіка.
Калегія адвакатаў Нью-Ёрку (ЗША) выказала «сур’ёзную заклапочанасьць» у сувязі з працяглымі парушэньнямі правоў чалавека ў Беларусі, асабліва «сыстэматычным жорсткім абыходжаньнем з палітычнымі зьняволенымі».
У красавіку 2024 году ўлады ўжо прадалі кватэру сям’і Цапкалаў. У менскім доме і прададзенай кватэры зарэгістраваныя іхныя дзеці.
Празь сілавыя ведамствы людзей могуць праверыць, калі яны ідуць на працу лекарам, настаўнікам ці супрацоўнікам установы культуры. На «высокія пасады» адбор больш строгі. Расказваем, як гэта адбываецца.
Дзярждума Расеі прыняла адразу ў другім і трэцім чытаньнях законапраект, які дазваляе сьпісваць пратэрмінаваныя крэдыты на суму да 10 мільёнаў расейскіх рублёў (каля 100 тысячы даляраў) для ўдзельнікаў расейскага ўварваньня ва Ўкраіну.
Праваабарончы цэнтар «Вясна» разам зь беларускімі творцамі 19 лістапада прэзэнтавалі музычны альбом пра палітзьняволеных Беларусі пад назвай «Пазначаныя жоўтым».
19 лістапада таргі на Беларускай валютна-фондавай біржы прынесьлі чарговае гістарычнае павышэньне курсу даляра ЗША адносна рубля. Новы курс амэрыканскага даляра складае 3,3937 беларускага рубля. Што гэта азначае для людзей у Беларусі, якія па даўняй традыцыі частку заробкаў мяняюць на даляры?
У апошнія гады ў Беларусі назіраецца значнае ўзмацненьне рэпрэсіяў супраць прадстаўнікоў супольнасьці ЛГБТК+: толькі ў верасьні 2024 году затрымалі каля 20 чалавек, вынікае са справаздачы недзяржаўнай праваабарончай арганізацыі «Прававая ініцыятыва».
Аляксей Дзікавіцкі вырашыў зрабіць гэта, каб яму не давялося фармальна ліквідаваць структурную адзінку «Белсат TV», паведамляе тэлеканал.
Згодна з інфармацыяй праваабаронцаў, сама меней 200 чалавекам прысудзілі ад 1 да 25 гадоў абмежаваньня ці пазбаўленьня волі, некаторым прызначалі прымусовае лячэньне ў псыхіятрычным стацыянары.
Пра спад больш як на 5 адсоткаў сьведчыць статыстыка за 10 месяцаў 2024 году.
Вярхоўны суд Беларусі разглядае справу Канстанціна Смоўскага, які памёр у 1960 годзе. Яго абвінавачваюць у генацыдзе. Паўгода таму за гэта ўжо асудзілі яшчэ аднаго нябожчыка, Уладзімера Катрука.
Госьць штодзённага этэру «ПіК Свабоды» — папулярны вядоўца Youtube-каналаў «Жыцьцё-маліна» і «Загляне сонца» Мікіта Мелказёраў.
Палітвязень Мікалай Аўтуховіч паведаміў, што цягам 21 дня быў у ШЫЗА. Прычыны пакараньня Аўтуховіч не паведаміў. Як стала вядома Свабодзе, палітвязень адчувае сябе дрэнна і непакоіцца за жыцьцё.
Перад прэзыдэнцкімі выбарамі хваля рэпрэсій узмацнілася: па ўсёй краіне ладзяцца вобшукі і затрыманьні, паведамляюць праваабаронцы.
Прапанова ўзначаліць «Белсат» стала «вельмі нечаканай», хоць размовы пра замену кіраўніцтва мэдыя «ішлі даўно», заявіла Аліна Коўшык 17 лістапада ў эфіры тэлеканала.
У Празе каля будынку Чэскага нацыянальнага музэю сабралася група пратэстоўцаў, якія патрабавалі зьняць з будынка ўкраінскі сьцяг, які вісеў там зь лютага 2022 году, перадае карэспандэнт украінскай службы Радыё Свабода.
Загрузіць яшчэ