Згодна з пастановай ураду Беларусі, у базавы тарыфныя плян павінны ўваходзіць 200 хвілінаў галасавой сувязі, 50 СМС і 2 Гігабайты інтэрнэт-трафіку.
Кампанія А1 абвясьціла, што з 1 красавіка ўвяла спэцыяльны базавы тарыфны плян «Сацыяльны Эканом», як ўключае 2 ГБ інтэрнэт-трафіка, 200 хвілін ва ўсе сеткі і 50 СМС. Абанэнцкая плата — 9,4 рубля ў месяц. Пэнсіянэрам, інвалідам I–III груп і іншым катэгорыям грамадзян згодна з умовамі акцыі пры прад’яўленьні дакумэнта, які пацьвярджае права на льготы, кампанія абяцае дадатковую зьніжку — для іх абанэнцкая плата складзе 6 рублёў у месяц.
Мабільны апэратар МТС увёў базавы тарыфны плян пад назвай «Супэр Лайт» з аналягічнымі ўмовамі і абанэнцкай платай 9,4 рубля ў месяц.
Мабільны апэратар life:) назваў свой сацыяльны тарыф «Базавы». Акрамя аналягічнага базавага напаўненьня (200 хвілінаў галасавой сувязі, 50 СМС і 2 Гб інтэрнэт-трафіку) у тарыф уключаныя безьлімітныя званкі ўнутры сеткі. Абанэнцкая плата — 7,9 рубля.
Для пэнсіянэраў і іншых жыхароў Беларусі, у якіх ёсьць ільготы, у life:) яшчэ раней быў даступны падобны тарыф з 2 ГБ інтэрнэту, 200 хвілін у іншыя сеткі і безьлімітам хвілін унутры сеткі з абанэнцкай платай 4,50 рубля.
Форум