Брытанская Кансэрватыўная партыя абрала лідэрам 44-гадовую дэпутатку Палаты абшчын Кэмі Бэйднак (Badenoch). Яна стала першай чарнаскурай жанчынай на чале буйной брытанскай партыі.
«Тое, што я тут, перад вамі, а не ў беларускай турме — прамое сьледзтва кантактаў і перамоваў паміж офісамі Сьвятланы Ціханоўскай і сэрбскага прэзыдэнта Вучыча», — заявіў беларускі рэжысэр Андрэй Гнёт на прэс-канферэнцыі ў Бэрліне 2 лістапада.
Ёсьць такі мэтад барацьбы з фобіямі — маленечкімі порцыямі прывучаць чалавека да таго, чаго ён баіцца. Магчыма, акурат гэтым цяпер займаецца Лукашэнка, акружаючы сябе патэнцыйнымі фэйкавымі кандыдаткамі ў прэзыдэнты.
2 лістапада ў Кацярыны Андрэевай дзень нараджэньня, ужо чацвёрты раз журналістка сустракае яго за кратамі. Тэлеканал «Настоящее время» пагаварыў зь сябрамі і калегамі Ігара і Кацярыны і расказвае гісторыю каханьня іх сям’і.
Праваабаронцы «Вясны» атрымалі пацьверджаньне, што ў магілёўскай калёніі № 15 памёр грамадзянін Расейскай Фэдэрацыі Дзьмітры Шлетгаўэр.
Экспэрты ААН зноў зьвярнуліся да ўладаў Беларусі зь лістом, у якім выказалі занепакоенасьць у сувязі з працягам паведамленьняў аб жорсткім абыходжаньні ў месцах пазбаўленьня волі і неапраўданых і непрапарцыйных абмежаваньнях правоў чалавека, гаворыцца ў апублікаваным на сайце ААН прэсавым рэлізе.
Як сучасныя тэхналёгіі мяняюць музыку? Ці можа неўзабаве здарыцца так, што першыя месцы ў гіт-парадах будуць займаць песьні, згенэраванsя штучным інтэлектам?
Праваабаронцы цэнтру «Вясна» паведамляюць, што затрыманьні адбываюцца па ўсёй Беларусі, і гэта, паводле іх, выглядае як сплянаваная акцыя запалохваньня перад выбарамі 2025 году.
Новая міграцыйная стратэгія польскай дзяржавы не закране «абсалютную большасьць беларусаў», якія «легалізаваліся або плянуюць легалізавацца» ў краіне, заявіў кіраўнік Упраўленьня па справах замежнікаў Польшчы Томаш Цытрыновіч на сустрэчы з намесьнікам старшыні АПК, кіраўніком НАУ Паўлам Латушкам.
Пры крушэньні вайсковага гелікоптэра Мі-24 у Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга (ДРК) 30 кастрычніка загінулі двое грамадзян Беларусі, а не адзін, як паведамлялася раней.
Акторы Максім Брагінец, Зьміцер Давідовіч і Арцём Курэнь звольненыя з Рэспубліканскага тэатру беларускай драматургіі (РТБД), паведамляе «Наша Ніва», спасылаючыся на некалькі крыніцаў з тэатральных колаў.
Першы стрым пасьля вызваленьня з калёніі правёў 31 кастрычніка экс-кандыдат у прэзыдэнты, былы кіраўнік грамадзкага аб’яднаньня «Гавары праўду» Андрэй Дзьмітрыеў. Выбары ў Беларусі пры Аляксандру Лукашэнку носяць несвабодны і недэмакратычны характар.
Сотні тысяч беларусаў раскідана па сьвеце пасьля 2020 году. Празь небясьпеку перасьледу яны ня могуць наведаць магілы продкаў на Дзяды.
Беларускі рэжысэр Андрэй Гнёт, які знаходзіўся пад хатнім арыштам у Сэрбіі, на волі і ўжо пакінуў краіну, паведамілі Свабодзе юрысткі Марыя Колесава-Гудзіліна і Ганна Маціеўская.
Праваабаронцы «Вясны» сьцьвярджаюць, што ім стала вядома пра выпадкі, калі перад затрыманьнямі 31 кастрычніка ў беларусаў адключалі мабільную сувязь.
Карыстальнікі інтэрнэту ад розных беларускіх правайдэраў апошнім часам скардзяцца ў сацсетках на кепскую сувязь. Беларускія інтэрнэт-правайдэры тым часам паведамляюць пра DDoS-атакі.
Як вызначаюць спойлераў Лукашэнкі на выбарах 2025 году? Чаму менавіта былую прэс-сакратарку МУС выбралі на ролю фармальнай суперніцы Лукашэнкі? Як патлумачыць зьяўленьне Канапацкай у кампаніі? І ці мае прапагандысцкі эфэкт уладны флэшмоб «Надо»?
Пра магутны гук, падобны да выбуху, у Менску раніцай 31 кастрычніка пісалі ў сацсетках, са спасылкай на відавочцаў пра яго расказаў шэраг незалежных выданьняў. Празь нейкі час сытуацыю пракамэнтавала Мінабароны Беларусі.
Адвакаты — адна з трох самых уразьлівых прафэсійных групаў, што падпалі пад палітычна матываваныя рэпрэсіі з боку ўладаў Беларусі.
Ініцыятарка праекту «Старая школа» Аксана Гатальская расказала Свабодзе, як яны з паплечнікамі ствараюць творчую рэзыдэнцыю ў старой драўлянай школе, якую ім бясплатна аддалі польскія ўлады.
Рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца. Свабода вядзе храналёгію судоў, затрыманьняў, іншага перасьледу з палітычных матываў.
31 кастрычніка ў Менскім гарадзкім судзе пачынаецца судовы працэс над Андрэем Лабадой, які да затрыманьня працаваў кіраўніком аддзелу Банкаўскага працэсінгавага цэнтру.
Паглядзелі, якія зьмены чакаюць беларусаў у лістападзе.
Прэзыдэнцкія выбары ў Беларусі прызначылі на 26 студзеня 2025 году. Ужо ў кастрычніку міліцыя пачала «прафіляктычную працу» з тымі беларусамі, хто раней з палітычных прычынаў трапіў у поле зроку сілавікоў.
У межах міждзяржаўнай апэрацыі «Вышук» у краінах СНД 23 і 24 кастрычніка затрымалі больш за 300 чалавек, абвешчаных у вышук у Беларусі, зь іх больш за 140 — у Расеі.
Фэрыда Мехралызадэ арыштавалі 1 чэрвеня. Першапачаткова яму інкрымінавалі артыкул 206.3.2 (групавая кантрабанда) Крымінальнага кодэксу Азэрбайджану. Пазней выставілі дадатковыя абвінавачаньні.
Чаму беларусы, якія ўсё сьвядомае жыцьцё карысталіся выключна расейскай мовай, апынуўшыся ў эміграцыі, цалкам перайшлі на беларускую? Даведаліся пра некалькі такіх гісторый.
Выбары прэзыдэнта ў Беларусі прызначылі на 26 студзеня 2025 году. Кампанія «Праваабаронцы за свабодныя выбары» ў сваю чаргу абвясьціла пра пачатак працы экспэртнай місіі. Юрыст «Вясны» Павал Сапелка расказаў падрабязьней пра ролю маніторынгу праваабаронцаў.
Горад — сталіца Сінцьзян-Уйгурскай аўтаноміі, якая трапляе ў навіны пераважна з прычыны перасьледу уйгураў паводле нацыянальнай і веравызнаўчай прыкметаў.
Вядомы беларускі мовазнаўца, доктар філялягічных навук, прафэсар Генадзь Цыхун памёр 18 кастрычніка. Яму было 87 гадоў.
Інфармацыю пра гэта апублікавалі праўладныя тэлеграм-каналы.
Праваабаронца «Вясны», былы палітвязень Леанід Судаленка ў Італіі далучыўся да маратону салідарнасьці з рэпрэсаванымі журналістамі і актывістамі, якіх трымаюць у беларускіх турмах.
У Беларусі працягваюцца палітычныя рэпрэсіі.
За першыя 9 месяцаў 2024 году ў Беларусі ад так званых вонкавых прычын загінулі 94 дзіцяці, паведаміла начальніца ўпраўленьня нагляду за выкананьнем заканадаўства аб непаўналетніх і моладзі Генпракуратуры Вікторыя Фіневіч.
Беларусы, якія жывуць у Грузіі, расказалі Свабодзе, як успрынялі вынікі выбараў у парлямэнт і як гэта паўплывае на іхнае далейшае жыцьцё.
Сяргей Ерамееў застанецца пад арыштам яшчэ на тры месяцы.
На 29 кастрычніка ў Беларусі 1294 палітвязьні, прызнаныя такімі міжнароднай супольнасьцю. Рэальная колькасьць людзей, зьняволеных з палітычных матываў, можа быць большай.
У Нямеччыне зачыняць сама меней тры заводы аўтабудаўнічага канцэрну Volkswagen. Вытворчая рада Volkswagen абвясьціла пра намер кіраўніцтва канцэрну скараціць дзясяткі тысяч працоўных месцаў, піша DW.
Суд Мядзельскага раёну прызнаў экстрэмісцкай старонку ў сацыяльнай сетцы Х (былым Твітэры), якая належыць францускаму дэпутату Фрэдэрыку Пэці. У парлямэнце Францыі Пэці ўзначальвае групу падтрымкі дэмакратычнай Беларусі.
За першы год працы ў службу дэмакратычных сілаў «Адно вакно» зьвярнуліся па дапамогу беларускія грамадзяне з 28 краінаў.
Палітычныя рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца.
Аляксей Коласаў стаў 16-м беларусам у гісторыі НХЛ і першым брамнікам зь Беларусі, які згуляў у наймацнейшай хакейнай лізе плянэты.
Па стане на 10:00 28 кастрычніка выезду ў бок Польшчы праз пункт пропуску Тарэспаль (зь беларускага боку Берасьце) чакала 1305 легкавых аўтамабіляў.
Першы кіраўнік незалежнай Беларусі Станіслаў Шушкевіч памёр 3 траўня 2022 году.
Зьяўленьне новага руху квадробэраў (падлеткаў у масках, якія імітуюць рухі жывёлаў) выклікала процілеглую рэакцыю ў Беларусі і Расеі, што сьведчыць пра істотнае адрозьненьне грамадзкай атмасфэры ў дзьвюх краінах «саюзнай дзяржавы».
Зноў пацярпеў Беларускі дом у Вільні, дзе месьціцца Цэнтар беларускай супольнасьці і культуры.
Сузаснавальніца Partyzankі Ганна Маціеўская расказала Свабодзе, як паўстала гэтая жаночая ініцыятыва, каму яна дапамагае і ці ўсім бясплатна, а таксама — як беларусы масава сталі выяжджаць зь Літвы ў іншыя краіны.
27 кастрычніка на беларуска-польскай мяжы сабралася рэкордная чарга зь легкавых аўтамабіляў, сьведчаць зьвесткі Дзяржаўнага памежнага камітэту Беларусі.
У Беларусі не спыняецца палітычны перасьлед грамадзян.
Загрузіць яшчэ