Падзеі 16 лістапада ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
У Варшаве 15 лістапада праваабарончы цэнтар «Вясна» і Міжнародны камітэт па расьсьледаваньні катаваньняў у Беларусі прэзэнтавалі даклад «Як успрымаюць справядлівасьць людзі, якія перажылі катаваньні і/ці жорсткае абыходжаньне».
Уладзімер Гундар асьцерагаеца, што ягоныя лісты зь вершамі ня будуць даходзіць на волю. Ён працягвае пісаць у турме вершы, хоць ня ведае, ці захаваюцца яны там.
Першага лістапада беларускі праваабарончы цэнтар «Вясна» паведаміў, што ў калёніі ў Магілёве памёр 22-гадовы грамадзянін Расеі, ураджэнец Алтая Дзьмітрый Шлетгаўэр. У пасьведчаньні аб сьмерці напісалі «мэханічная асьфіксія».
За аграсядзібу на трох чалавек на навагоднія сьвяты просяць каля 2200 рублёў, за сьвята ў рэстарацыі — каля 400. Расказваем пра сёлетнія навагоднія цэны ў Беларусі.
Ад 7 лістапада да 6 сьнежня ў Беларусі ідзе збор подпісаў у падтрымку патэнцыйных кандыдатаў у прэзыдэнты. Некалькі чалавек на ўмовах ананімнасьці расказалі Свабодзе, як адбываецца гэты працэс на практыцы.
Расейскія вайсковыя сілы на Касьпійскім моры і вакол яго, імаверна, абстрэльваюць Украіну.
Рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца. Свабода зьбірае храналёгію судоў, затрыманьняў, іншага перасьледу з палітычных матываў.
У сярэдзіне лістапада сілавікі правялі сэрыю затрыманьняў. Затрымлівалі ў тым ліку сваякоў людзей, якія апынуліся за кратамі з палітычных матываў.
Беларусы, якія ваююць ці жывуць ва Ўкраіне, працягваюць сутыкацца з шэрагам праблемаў. Прадстаўнікі беларускай апазыцыі прызнаюць, што ня могуць дамовіцца з афіцыйным Кіевам і вырашыць праблемы суайчыньнікаў.
Новае расьсьледаваньне каманды «Бюро» расказвае пра тое, як беларускія прадпрымальнікі прадаюць у Расею мікрасхемы падчас вайны з Украінай.
Беларусы занялі другое месца па колькасьці пададзеных заяваў на атрыманьне дазволу на жыхарства (ДНЖ) з пачатку 2024 году.
Прэзыдэнцкія выбары ў Беларусі, якія пройдуць 26 студзеня 2025 году, суправаджаюцца традыцыйнымі рэпрэсіямі, адзначаюць праваабаронцы «Вясны».
Беларуская дыяспара пачынае маніторынг выкананьня ў Грузіі права на палітычны прытулак, ён працягнецца сама меней паўгады, паведаміў «Позірку» праваабаронца Раман Кісьляк.
Больш за 50 актывістаў незалежных прафсаюзаў і арганізатараў страйкамаў на прадпрыемствах затрымалі зь верасьня 2020 году.
Рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца. Свабода вядзе храналёгію судоў, затрыманьняў, іншага перасьледу з палітычных матываў.
Польскія спэцслужбы гавораць, што мужчына быў удзельнікам злачыннай групоўкі, якая на заказ расейскай выведкі ўчыняла падпалы і іншыя акты сабатажу ў Польшчы.
У 2020 годзе мастачка пачала ствараць партрэты беларускіх палітычных зьняволеных.
Улады Беларусі прапрацоўваюць магчымасьць павялічыць падатковую нагрузку ў краіне. Сярод іншага, плянуюць скасаваць падатковыя льготы для дывідэндаў.
У сьнежні пройдзе маратон салідарнасьці ў падтрымку палітвязьняў. Якія ёсьць спосабы дапамогі тым, хто за кратамі, і тым, хто ўжо выйшаў? І што будзе з палітвязьнямі пасьля 26 студзеня 2025 году?
22,9% апытаных дасьледчыкамі BEROC жыхароў Беларусі, якія маюць дзяцей, хацелі б, каб у будучыні іх дзіця абрала ў якасьці сфэры самарэалізацыі працу ў сілавых структурах.
Сёлета з Польшчы ў Беларусь дэпартавалі 9 чалавек, якім адмовілі ў міжнароднай абароне.
Расейцы забараняюць браць пад апеку ці ўсынаўляць дзяцей грамадзянам і грамадзянкам тых краін, дзе дазволены трансгендэрны пераход. Сярод такіх краінаў ёсьць і Беларусь.
Студэнтам курсаў і іх бацькам пра адмену заняткаў і прыпыненьне дзейнасьці школы паведамілі ў групавых чатах. Прычыны не патлумачылі.
Тацяна Хоміч, сястра палітзьняволенай Марыі Калесьнікавай, напісала на сваёй старонцы ў Фэйсбуку, што тая цяпер у мэдычнай частцы калёніі.
У студзені–верасьні 2024 году каля 2,1 тысячы грамадзян Беларусі атрымалі ў Польшчы міжнародную абарону, сьведчаць зьвесткі Ўпраўленьня ў справах іншаземцаў гэтай краіны.
У 2023 годзе сьветлагорскі «Ранак» разьмясьціў на сваім сайце здымкі аварыі на заводзе беленай цэлюлёзы. Неўзабаве пасьля гэтага ўлады прызналі сайт выданьня «экстрэмісцкім фармаваньнем» і завялі крымінальныя справы на журналістаў.
Філіял 10-й дзіцячай паліклінікі ў Менску закрылі на рамонт у 2017 годзе, а пасьля 2020-га будынак апынуўся ў распараджэньні КДБ.
Узброеныя сілы Беларусі сёлета прынялі на забесьпячэньне больш як 60 найменьняў узбраеньня, вайсковай і спэцыяльнай тэхнікі.
«Народныя амбасады Беларусі» 13 лістапада паведамілі пра першы выпадак выдачы грамадзяніну Беларусі «пашпарта іншаземца» ў Швэцыі.
Затрыманьне адбылося 6 лістапада ў Варшаве.
«Лукашэнка спрабуе стварыць ілюзію канкурэнцыі»,— мяркуюць юрысты кампаніі назіраньня.
12 лістапада галоўны ідэоляг Менгарвыканкаму і старшыня «Саюзу жанчын» Вольга Чамаданава заявіла, што спыняе ўдзел у выбарах-2025 у Беларусі.
12 лістапада палітзьняволеная Марыя Калесьнікава сустрэлася са сваім бацькам.
У ноч з 11 на 12 лістапада літоўскія памежнікі перахапілі 14 мэтэазондаў з цыгарэтамі, якія прыляцелі з тэрыторыі Беларусі.
Праблемы зь перадачамі ў новым будынку менскага СІЗА № 1 так і ня вырашаныя.
У Беларусі ўжо некалькі дзён праходзіць збор подпісаў за вылучэньне кандыдатаў у прэзыдэнты. Пачыталі, што пішуць пра гэта дзяржаўныя СМІ.
БРЦ сумесна з «Альянсам расьсьледнікаў» і «Кібэрпартызанамі» заявілі, што раскрылі асобы агентаў беларускіх спэцслужбаў, якія працуюць пад прыкрыцьцём.
Журналіст сьветлагорскага выданьня «Ранак» Андрэй Ліпскі, які вымушана ўцёк зь Беларусі праз пагрозу палітычнага перасьледу, атрымаў рашэньне ад польскіх памежнікаў, што ён абавязаны добраахвотна вярнуцца ў Беларусь.
Настаўнікі ў расейскіх школах рабілі з фольгі «шлемы, якія абараняюць ад зьнешніх ворагаў», і фатаграфаваліся зь імі на галаве. Указаньне зладзіць такую імпрэзу і выкласьці фота- і відэасправаздачы разаслаў беларускі мастак і пранкер, сам былы настаўнік гісторыі зь Менску Ўладзіслаў Бохан.
Недапушчэньне дыскрымінацыі ў сфэры працы і заняткаў — адзін з асноўных прынцыпаў, закладзеных у фундамэнтальныя канвэнцыі Міжнароднай арганізацыі працы (МАП), у якую ўваходзіць і Рэспубліка Беларусь.
Прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда ўзнагародзіў былую дырэктарку тэлеканалу «Белсат» Агнешку Рамашэўскую-Гузы крыжам ордэна Адраджэньня Польшчы «за ўнёсак у разьвіцьцё незалежнай журналістыкі і свабодных мэдыя».
За мінулыя пяць гадоў беларусы напісалі цэлую паліцу кніг у розных жанрах пра актуальныя падзеі. Гэта не ўспаміны і не расповеды па сьвежых сьлядах, калі «ўсё закончылася». Бо «ўсё працягваецца».
Ежы Грыгенчу вінававацяць паводле чатырох крымінальных артыкулаў.
Сёньня ўжо нікога не зьдзіўляюць арганічныя прадукты на паліцах супэрмаркетаў. Але цэны на іх значна вышэйшыя, чым на звычайную садавіну і гародніну. Газэта The New York Times вырашыла пацікавіцца меркаваньнем экспэртаў, ці сапраўды спажываньне арганічных прадуктаў спрыяе здароўю.
Падчас флэшмобу ў падтрымку заўзятаркі зь беларускай дзяржаўнай сымболікай на футбольным матчы ў Варшаве дзяржаўная прапаганда выкарыстоўвае дзяцей.
На гэты раз настаўнікі ў расейскіх школах рабілі «шлемы, якія абараняюць ад зьнешніх ворагаў», з фольгі і фатаграфаваліся зь імі на галаве.
Асуджанага на чатыры з паловай гады калёніі блогера Паўла Сьпірына абвінавачваюць у злосным непадпарадкаваньні адміністрацыі калёніі, піша праваабарончы цэнтар «Вясна».
Загрузіць яшчэ