Дакладную прычыну праваабарончая ініцыятыва не патлумачыла, спаслаўшыся толькі на «апошнія навіны».
Напярэдадні генэральная дакладчыца арганізацыі назвала «таталітарнымі» рэжымы, якія збудавалі ў сваіх краінах Пуцін і Лукашэнка.
Міністэрства аховы здароўя Беларусі выключыла дзіцячых стаматолягаў з намэнклятуры пасадаў мэдычных і фармацэўтычных працаўнікоў.
Грамадзяне Беларусі набылі ў Польшчы каля трох тысяч кватэр агульнай плошчай амаль 180 тысяч квадратных мэтраў, што на 60 % больш узроўню 2023 году.
Выданьне дазванілася на завод, расказалі пра вымушаны прастой прадпрыемства.
У фонда Białoruś Liberty, які раней узначальвала зьніклая старшыня Каардынацыйнай рады Анжаліка Мельнікава, зьявіўся новы кіраўнік.
У Нямеччыне ў межах ініцыятывы «33 кнігі для іншай Беларусі» выйшла супольная публікацыя выдавецтваў «Логвінаў» і «Suhrkamp» — кніга Сьвятланы Алексіевіч «У вайны не жаночы твар» на беларускай мове.
Эўразьвяз прыпыніць на 90 дзён свае захады ў адказ на мыты, уведзеныя прэзыдэнтам ЗША Дональдам Трампам, заявіла прэзыдэнтка Эўрапейскай камісіі Урзуля фон дэр Ляен. Раней Трамп таксама заявіў пра прыпыненьне новых мытных тарыфаў на 90 дзён.
Спажывецкія цэны ў сакавіку 2025 году вырасьлі на 0,8%, паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт Беларусі.
Беларускі ПЭН і Міжнародны саюз беларускіх пісьменьнікаў апублікавалі поўны сьпіс кніг, намінаваных на паэтычную прэмію імя Натальлі Арсеньневай за 2024 год.
Свабода вядзе храналёгію судоў, затрыманьняў, іншага перасьледу з палітычных матываў у Беларусі.
Саўладальнік групы кампаній «Садружнасьць» Аляксандар Луцэнка другі год запар узначальвае топ-100 пасьпяховых бізнэсоўцаў Беларусі, які складае партал «Белорусы и рынок». Гэта праект, створаны пры ўдзеле былых супрацоўнікаў дзелавога парталу «Ежедневник», які раней складаў аналягічны рэйтынг.
У горадзе Ачхой-Мартан у Чачэніі 9 красавіка перад прысутнымі на мітынг, на які абавязалі прыйсьці супрацоўнікаў бюджэтных арганізацый, студэнтаў і школьнікаў, паклалі цела юнака, які напаў напярэдадні на пост ДПС.
Масква вызваліла Ксенію Карэліну, а Вашынгтон — Артура Пятрова.
Чэргі на выезд зь Беларусі ў Эўразьвязу не зьмяншаюцца: на 10-ю гадзіну раніцу 10 красавіка ў чэргах агулам стаялі 3022 транспартныя сродкі.
У Стамбуле пачаліся кансультацыі дэлегацыяў Расеі і ЗША. Замежнапалітычныя ведамствы абедзьвюх краін да таго паведамлялі, што гаворка пойдзе аб нармалізацыі працы дыпляматычных місіяў у Маскве і Вашынгтоне.
Кіраўнік беларускай рэдакцыі нямецкага інтэрнэт-парталу dekoder.org Інго Пэтц выдаў кнігу, прысьвечаную пратэстам 2020 году ў Беларусі. У ёй журналіст аналізуе, як і чаму ўзьніклі гэтыя пратэсты і якія наступствы мае гэтая гістарычная падзея.
Кампанію, зьвязаную з Аляксандрам Машэнскім, пільна правяраюць, улады заявілі, што ўжо знайшлі шмат парушэньняў.
Парлямэнт Эстоніі прыняў у трэцім чытаньні закон, які прадпісвае рэлігійным аб’яднаньням краіны зьмяніць статут і цалкам адмовіцца ад сувязяў з замежнымі структурамі, уключаючы Рускую праваслаўную царкву.
Прэмʼер-міністар Польшчы Дональд Туск у пачатку красавіка атрымаў трэці даклад камісіі расьсьледаваньня расейскіх і беларускіх уплываў. Дакумэнт засакрэчаны і зьмяшчае каля 400 старонак новых матэрыялаў.
Загінулі 88 пасажыраў і 8 чальцоў экіпажу, у тым ліку прэзыдэнт Польшчы Лех Качыньскі, яго жонка Марыя, кіраўнік яго канцэлярыі, старшыня Нацыянальнага банку Польшчы, кіраўнікі войскаў Польшчы, чальцы Сэйму і Сэнату. Ніхто ня выжыў.
На 10 красавіка ў Беларусі абʼявілі аранжавы ўзровень небясьпекі, у многіх раёнах краіны і ў Менску чакаецца ўзмацненьне паўночна-заходняга ветру парывамі 15−20 м/с, паведамілі ў Белгідрамэце.
Пасьля таго, як прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп вырашыў адтэрмінаваць увядзеньне ўвазных мытаў у дачыненьні да большасьці гандлёвых партнэраў Злучаных Штатаў, кошты на акцыі амэрыканскіх і азіяцкіх кампаній рэзка пайшлі ўверх.
Агенцтва «Минск-Новости» апублікавала прадстаўленыя «Менскпраектам» рэндэры таго, як можа выглядаць замак пасьля рэканструкцыі.
Падзеі 10 красавіка ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
Украінскія спэцслужбы валодаюць інфармацыяй аб тым, што ў расейскім войску ваююць сама меней 155 грамадзян Кітая.
Пра «неадкладнае» павышэньне мытаў на імпарт тавараў з Кітаю прэзыдэнт ЗША паведаміў 9 красавіка ў сваёй сацыяльнай сетцы Truth Social.
У судзе Першамайскага раёну Віцебску 8 красавіка вынесьлі прысуд кіроўцу, які ў студзені 2025 году зьбіў дзевяцігадовага школьніка. Дзіця памерла ў бальніцы ад атрыманых траўмаў.
На 9 красавіка быў прызначаны ўжо чацьвёрты па ліку аўкцыён па продажы дома ў Менску, які належыць сям’і Цапкалаў. У выніку дом прадалі за цану амаль удвая меншую, чым прапаноўвалі падчас першага аўкцыёну.
Траіх непаўналетніх затрымалі ў Менску. У іх знайшлі небясьпечнае псыхатропнае рэчыва клефедрон (4-СМС), паведаміўПамежны камітэт Беларусі.
Зь ліпеня 2024 году МУС Расеі аб’яўляе вышук усё большай колькасьці беларусаў — за апошнія 5 месяцаў у базу вышуку трапілі больш за 1200 грамадзян і ўраджэнцаў Беларусі, заўважыла «Медиазона». Агулам у Расеі шукаюць ужо больш за 4700 беларусаў.
На кадрах ясна бачна, як расейскія вайскоўцы адкрываюць агонь па цывільных аўтамабілях у горадзе, куды прыйшлі з акупацыяй.
У публічных Telegram-чатах беларускай дыяспары распаўсюджваецца вельмі падобная да сапраўднай анкета, якую беларусаў просяць запоўніць нібыта ад імя Аб’яднанага пераходнага кабінэту. Прадстаўніца АПК па моладзевай палітыцы і студэнцтве Маргарыта Ворыхава папярэдзіла, што гэта правакацыя.
Кітай з 10 красавіка павысіць мыты на амэрыканскія тавары да 84%, паведамляе агенцтва Reuters са спасылкай на кітайскае міністэрства фінансаў.
Па інфармацыі некалькіх крыніц, затрымалі кіроўных асобаў у шэрагу кампаній, афіцыйнага пацьверджаньня няма. КДБ і іншыя сілавыя органы пакуль нідзе і ніяк не камэнтавалі сытуацыю.
Журналіст Азэрбайджанскай службы Радыё Свабода Фарыд Мэхралізадэ назваў у судзе свае абвінавачаньні палітычна матываванымі.
Дырэктарка тэатру Тацяна Тоўсьцік сьцьвярджае, што сайт атакуюць «боты — праграмы, зробленыя адмыслова для адсочваньня рэзэрвацыі квіткоў».
Асуджаны за ДТЗ, у выніку якога загінуў чалавек, расейскі актор Міхаіл Яфрэмаў выйшаў з калёніі ў Белгарадзкай вобласьці.
У 2022 годзе Расея ўварвалася ва Ўкраіну пасьля правядзеньня супольных зь Беларусьсю вучэньняў «Саюзная рашучасьць» на беларускай тэрыторыі.
Міністэрства замежных справаў Кітаю пракамэнтавала захоп двух кітайскіх грамадзян ва Ўкраіне, паведаміў 9 красавіка прэс-сакратар ведамства Лінь Цзянь.
Прэзыдэнт Эстоніі Алар Карыс падпісаў закон аб ўнясеньні зьменаў у Канстытуцыю краіны, якія прадугледжваюць пазбаўленьне права голасу на муніцыпальных выбарах іншаземцаў і асобаў без грамадзянства, якія стала жывуць у Эстоніі.
У Літве «бачылі ўжо шмат вучэньняў «Захад» і «маюць адпаведны досьвед», заявіў міністар замежных спраў краіны Кястуціс Будрыс у інтэрвію радыё LRT 9 красавіка.
У Беларускай аўтамабільнай асацыяцыі зьвязваюць гэтую сытуацыю зь зьменамі ўмоваў фінансаваньня, якія часова паўплывалі на актыўнасьць пакупнікоў.
Грамадзяніна Беларусі абвінавачваюць ў нелегальным працаўладкаваньні 14 іншаземцаў, у асноўным грамадзян Грузіі, у Дарлове (Паморскае ваяводзтва) Польшчы.
У Беларусі 9 красавіка стартавала рэгістрацыя на цэнтралізаванае тэставаньне (ЦТ) для абітурыентаў.
Пасада намесьніка кіраўніка ўпраўленьня ўнутраных справаў Берасьцейскага аблвыканкаму пакуль засталася вакантнай.
У выніку абурваньня даху начнога клюба ў сталіцы Дамініканскай Рэспублікі Санта-Дамінга паводле апошніх зьвестак загінулі 98 чалавек, дзясяткі параненыя.
У Крывым Рагу 29 параненых, у тым ліку пяцёра дзяцей, усё яшчэ застаюцца ў лякарнях. 7 параненых, у тым ліку чацьвёра дзяцей, у цяжкім стане.
Падзеі 9 красавіка ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
ЗША ўводзяць мыты ў 104% на кітайскія тавары. Яны набудуць сілу 9 красавіка апоўначы [вашынгтонскага часу], заявіла на брыфінгу прэс-сакратарка Белага дому Кэралайн Левіт.
Загрузіць яшчэ