Выданьне mostmedia.io з спасылкай на Propertynews.pl паведаміла, што летась замежнікі набылі ў Польшчы 17 330 кватэр, што на 21% больш, чым годам раней. Больш за палавіну набылі грамадзяне Ўкраіны — каля 9 тысяч (на 25 % больш, чым у 2023 годзе). Беларусы займаюць другое месца па колькасьць набытага жыльля.
Грамадзяне Нямеччына стала менш укладваць у жылую нерухомасьць у Польшчы: у 2024 годзе яны набылі аб’екты плошчай 57 тысяч квадратных мэтраў, што на 25% менш, чым у 2023 годзе.
Найчасьцей замежнікі набывалі кватэры ў Варшаве, на другім месцы — Кракаў, а на трэцім — Уроцлаў.
Сярэдняя плошча кватэры, набытай замежнікамі ў Польшчы, склала 58 квадратных мэтраў.
Экспэрт кампаніі Hreit Барташ Турэк мяркуе, што цікаўнасьць замежнікаў да жыльлёвай нерухомасьці ў Польшчы абумоўлена як геапалітычнымі ўмовамі, так і спрыяльнай сытуацыяй у краіне.
«Для многіх людзей ключавымі ўмовамі зьяўляюцца эканамічная стабільнасьць, нізкая беспрацоўе, павелічэньне заробкаў і больш нізкая, чым у Заходняй Эўропе, вартасьць жыцьця», — сказаў экспэрт.
На 28 лютага 2025 году дазвол на пражываньне ў Польшчы мела 143 097 грамадзян Беларусі.
На канец 2023 году ў Польшчы жылі амаль 119 тысяч грамадзян Беларусі, якія атрымалі дакумэнты для легальнага знаходжаньня. У жніўні 2020 году такіх было 28 тысячаў. Такім чынам, за 4,5 гады колькасьць легалізаваных у Польшчы беларусаў вырасла ў 5,1 разоў.
Часовы від на жыхарства ў Польшчы мае 88 684 беларускія грамадзяны, сталы — 42 378, дадатковую абарону — 8 699; карту рэзыдэнта Эўразьвязу — 1 655; статус уцекача — 883; часовую абарону — 637; іншую форму легалізацыі — 161.
Каля трэці легалізаваных беларусаў — 53 тысячы — пражывае ў Мазавецкім ваяводзтве, дзе знаходзіцца Варшава; прыкладна дзясятая частка — 15 тысяч — у Падляскім ваяводзтве, цэнтрам якога зьяўляецца Беласток.
Форум