Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сталі вядомыя намінанты на прэмію імя Арсеньневай за найлепшую кнігу паэзіі 2024 году


Беларускі ПЭН і Міжнародны саюз беларускіх пісьменьнікаў 10 красавіка апублікавалі поўны сьпіс кніг, намінаваных на беларускую паэтычную прэмію імя Натальлі Арсеньневай за 2024 год.

У поўны сьпіс увайшлі 15 кніг:

  • «Вершы для храмаў, сіза, ічу» — Раман Абрамчук (выдавецтва «hochroth Minsk»);
  • «Момант цішыні» — Надзея Амельчанка (зашыфраваны ўдзел, сапраўдныя зьвесткі пра кнігу і аўтарства не абвяшчаюцца публічна);
  • «Амаль» — Вера Бурлак (выдавецтва «hochroth Minsk»);
  • «Пад асобнымі коўдрамі» — Вольга Гапеева (выдавецтва «Skaryna Press»);
  • «Некуды» — Яраслаў Гаралюк (зашыфраваны ўдзел, сапраўдныя зьвесткі пра кнігу і аўтарства не абвяшчаюцца публічна);
  • «Аранжавы» — Віктар Жыбуль (выдавецтва «hochroth Minsk»);
  • «Непрамо(ў)ленае» — Анатоль Івашчанка (выдавецтва «Skaryna Press»);
  • «Акрамя» — Павел Капанскі (без выдавецтва);
  • «Ілюзія» — Дзяніс Мацеша (выдавецтва «Энцыклапедыкс»);
  • «Без Айчыны. Кніга турмы і замежжа» — Уладзімер Някляеў (выдавецтва Калегіюму Ўсходняй Эўропы);
  • «Гіброіды» — Сяргей Прылуцкі (выдавецтва «Мяне няма»);
  • «Нічога нястрашнага» — Сяргей Прылуцкі (выдавецтва «hochroth Minsk»);
  • «DOM. Паэзія выгнаньня» — Сяржук Сыс (выдавецтва «Skaryna Press»);
  • «Мужыкі» — Ганя Фак’ю (выдавецтва «Лысы Чэрап»);
  • «Дзікае паляваньне караля Стаха: Вершы да опэры» — Андрэй Хадановіч (выдавецтва «Gutenberg Publisher»).


Паэтычная прэмія заснаваная ў гонар паэткі Натальлі Арсеньневай, аўтаркі верша «Магутны Божа», якая пасьля Другой усясьветнай вайны жыла ў эміграцыі.

Арганізацыяй уручэньня прэміі займаюцца Беларускі ПЭН і Міжнародны саюз беларускіх пісьменьнікаў, якія выступаюць за зьберажэньне і разьвіцьцё беларускай літаратурнай традыцыі.

Пераможцы прэміі імя Натальлі Арсеньневай мінулых гадоў:

  • 2024 — Ганна Шакель з кнігай «Цела мігдалу»
  • 2023 — Наста Кудасава з кнігай «Побач»
  • 2022 — Дар’я Бялькевіч з кнігай «Сьлёзы на вецер»
  • 2021 — Алеся Башарымава з кнігай «Расамаха»
  • 2020 — Андрэй Хадановіч з кнігай «Школа травы»
  • 2019 — Марыя Мартысевіч з кнігай «Сарматыя»
  • 2018 — Алесь Разанаў з кнігай «Перавыбранае»
  • 2017 — Уладзімер Някляеў з кнігай «Толькі вершы»

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG