Падзеі 10 красавіка ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
Дата дня
10 красавіка 1965 году нарадзіўся Сяржук Вітушка, беларускі грамадзка-палітычны дзяяч, кіраўнік легендарнай менскай «Талакі» — аднаго зь першых моладзевых нацыянальна-дэмакратычных згуртаваньняў у часы СССР, гісторык і пэдагог, аўтар казак для дарослых і дзяцей (памёр 2 ліпеня 2012 году ў Вільні).
Таксама ў гэты дзень
1710 — у Ангельшчыне пачаў дзейнічаць першы ў сьвеце закон аб аўтарскім праве.
1762 — Шклоў атрымаў герб. Яго гораду надаў вялікі князь Аўгуст Сас разам зь пячаткай і Магдэбурскім правам.
1912 — сутыкнуўшыся з айсбэргам, пацярпеў катастрофу найбуйнейшы акіянскі лайнэр свайго часу «Тытанік». Паўтары тысячы з 2200 ягоных пасажыраў загінулі.
1931 — у Менску адбыліся суды над прадстаўнікамі беларускай інтэлігенцыі, якіх абвінавачвалі ў антысавецкай дзейнасьці. Сярод асуджаных на пяць гадоў высылкі ў расейскую глыбінку — пісьменьнік Максім Гарэцкі, паэт Уладзімер Дубоўка, літаратуразнаўца Ўладзімер Чаржынскі, гісторык Мікола Ўлашчык ды іншыя. Для большасьці зь іх высылка скончыцца новым прысудам і расстрэлам.
1938 — на рэфэрэндуме ў Аўстрыі 99% прагаласавалі за далучэньне краіны да Нямеччыны.
1942 – адбыўся патоп на рацэ Дубравенцы пад Магілёвам, За дзень загінула 2-3 тысячы чалавек. Падзеі яшчэ называлі Магілёўскім цунамі.
1983 — у Зэльве вялікая працэсія людзей на пахаваньні Ларысы Геніюш.
1998 — устаноўчы зьезд ГА «Ахова птушак Бацькаўшчыны».
2010 — авіякатастрофа пад Смаленскам, у выніку якой загінулі прэзыдэнт Польшчы Лех Качыньскі і яшчэ каля 100 прадстаўнікоў польскай палітычнай і вайсковай эліты.
У гэты дзень нарадзіліся
1583 — Гуга Гротыюс, галяндзкі юрыст, дзяржаўны дзяяч, адзін з заснавальнікаў міжнароднага права.
1847 — Джозэф Пуліцэр, амэрыканскі журналіст, заснавальнік Пуліцэраўскай прэміі.
1899 — Уладзімір Набокаў, расейскі і амэрыканскі пісьменьнік.
1900 — Гаўрыла Гарэцкі, беларускі геоляг, географ, эканаміст, адзін з заснавальнікаў і акадэмік Беларускай акадэміі навук, дырэктар Беларускага навукова-дасьледчага інстытуту сельскай і лясной гаспадаркі.
1905 — Сьцяпан Баркоўскі, удзельнік Слуцкага збройнага чыну, літаратуразнаўца, этнограф, вязень ГУЛАГу.
1931 — Іван Чыгрын, беларускі літаратуразнаўца, паэт, крытык.
1937 — у Бабруйску нарадзіўся Міхаіл Сьпірыдонаў, гісторык і картограф.
У памяці
1585 — Рыгор XIII, папа Рымскі, які ўвёў грыгарыянскі каляндар.
1756 — у Наваградку памёр Мацей Карвацкі, езуіт, прафэсар грэцкай, лаціны і гэбрайскай мовы. Аўтар «Граматыкі грэцкай»
1911 — Мікалоюс Чурлёніс, літоўскі мастак і кампазытар.
1954 — Агюст Люм’ер, францускі вынаходнік, старэйшы з братоў Люм’ераў — стваральнікаў кінэматографу.
1982 — Апалёнія Савёнак, настаўніца, дзяячка беларускай эміграцыі ў ЗША, маці Зоры Савёнак (Кіпель).
2021 — Уладзімер Папковіч, паэт і перакладнік.