Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі пачалася рэгістрацыя на цэнтралізаванае тэставаньне, расклад ЦТ ужо вядомы


Картка для цэнтралізаванага тэставаньня, архіўнае фота
Картка для цэнтралізаванага тэставаньня, архіўнае фота

У Беларусі 9 красавіка стартавала рэгістрацыя на цэнтралізаванае тэставаньне (ЦТ) для абітурыентаў.

Як паведамляецца на сайце Рэспубліканскага інстытуту кантролю ведаў (РІКВ), зарэгістравацца на здачу ЦТ можна з 9 да 22 красавіка.

Зрабіць гэта можна двума спосабамі:

  • запоўніць электронную форму на сайце РІКВ;
  • прыйсьці асабіста ў адзін з пунктаў рэгістрацыі.

У апошнім выпадку трэба мець пры сабе дакумэнт (або яго копію), які сьведчыць асобу.

Пералік пунктаў рэгістрацыі, іх адрасы і графік працы пададзеныя на сайце РІКВ.

Плата за прыём і афармленьне дакумэнтаў складае 0,1 базавай велічыні (чатыры рублі) за адзін навучальны прадмет, аплаціць узнос трэба праз сыстэму «Разьлік» (АРІП). Шэраг абітурыентаў маюць ільготы — зь іх грошай ня возьмуць, аднак трэба падаць пацьвярджальны дакумэнт.

Не пазьней за 22 красавіка і пасьля ўнясеньня платы абітурыент павінен асабіста забраць у пункце рэгістрацыі пропуск на ЦТ, маючы пры сабе дакумэнт. Пасьля гэтага працэс рэгістрацыі будзе лічыцца завершаным.

Раней Міністэрства адукацыі Беларусі зацьвердзіла графік, паводле якога абітурыенты будуць здаваць цэнтралізаванае тэставаньне ў 2025 годзе. Пра гэта паведамляе Нацыянальны праўны партал.

Тэсты пройдуць з 26 траўня па 5 чэрвеня. Даты, калі абітурыентам трэба будзе здаваць ЦТ:

  • беларуская і расейская мовы — 29 траўня;
  • гісторыя Беларусі, грамадазнаўства, хімія і фізыка — 26 траўня або 5 чэрвеня;
  • матэматыка, біялёгія, усясьветная гісторыя, геаграфія, гісторыя Беларусі ў кантэксьце ўсясьветнай гісторыі, а таксама замежная мова — 26 траўня або 2 чэрвеня.

Ведамства таксама вызначыла рэзэрвовыя дні для ЦТ, калі абітурыент прапусьціў тэставаньне з паважнай прычыны:

  • 19 чэрвеня тэст з усіх прадметах;
  • 23 чэрвеня — другая дата для здачы іспыту з беларускай і расейскай моваў,
  • 21 чэрвеня — з астатніх прадметаў, якія ўваходзяць у сьпіс для ЦТ.


ЦТ будзе пачынацца аб 11-й гадзіне.

Сэртыфікаты ЦТ пачнуць выдаваць з 1 ліпеня.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG