Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У аб’ектах гандлю бізнэсоўца Машэнскага выявілі шмат парушэньняў


Аляксандар Машэнскі (справа) і Аляксандар Лукашэнка. Архіўнае фота
Аляксандар Машэнскі (справа) і Аляксандар Лукашэнка. Архіўнае фота

Кампанію, зьвязаную з Аляксандрам Машэнскім, пільна правяраюць, улады заявілі, што ўжо знайшлі шмат парушэньняў.

Як паведамляе прэс-служба Міністэрства антыманапольнага рэгуляваньня і гандлю Беларусі, з 19 сакавіка ў Берасьцейскай вобласьці праводзіцца «выбарачная праверка таварыства з абмежаванай адказнасьцю «Санта Рытэйл».

Правяраюць выкананьне заканадаўства ў галіне гандлю, абароны спажыўцоў, грамадзкага харчаваньня, цэнаў і цэнаўтварэньня, рэклямы.

«Падчас праверкі выяўленыя парушэньні заканадаўства аб гандлі практычна ў кожным аб’екце (77%)», — заяўляе МАРГ.

Як паведамляе прэс-служба, у 33% крамаў не было абавязковага асартымэнту, такіх тавараў, як бульба, крухмал, агуркі, яблыкі, капуста. У сямі гандлёвых пунктах выявілі тавары з пратэрмінаванай прыдатнасьцю, бракавала цэньнікаў на шэраг тавараў. Месцы продажу абутку не забясьпечаныя люстэркамі, кілімамі і лаўкамі, выкладка малочных прадуктаў з утрыманьнем расьліннага алею не дазваляла іх ідэнтыфікаваць сярод малочных прадуктаў. Праверка працягваецца.

Кампанія «Санта Рытэйл» уваходзіць у групу кампаніяў «Санта», якая зьвязана з Аляксандрам Машэнскім, вядомым блізкімі стасункамі з Аляксандрам Лукашэнкам і яго сям’ёй; ён быў даверанай асобай Лукашэнкі на выбарах 2010 году.

Сёлета, паводле вэрсіі выданьня «Белорусы и рынок», Машэнскі заняў другое месца сярод 100 самых пасьпяховых бізнэсмэнаў Беларусі.


Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG