Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Трамп заявіў, што павышае да 125% мыты на тавары з Кітаю


Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп

Пра «неадкладнае» павышэньне мытаў на імпарт тавараў з Кітаю да 125% прэзыдэнт ЗША паведаміў 9 красавіка ў сваёй сацыяльнай сетцы Truth Social.

Такое рашэньне Дональд Трамп растлумачыў «непавагай, якую Кітай праяўляе да сусьветных рынкаў». Рашэньне набывае сілу неадкладна.

Разам з тым Трамп аб'явіў 90-дзённую паўзу з паніжаным мытам у 10% для краін, якія не ўжылі мераў у адказ супраць ЗША.

«Зь іншага боку, абапіраючыся на тое, што больш за 75 краін зьвярнуліся да прадстаўнікоў Злучаных Штатаў, у тым ліку Міністэрства гандлю, фінансаў і USTR (Прадстаўніцтва ЗША па гандлі), каб дамовіцца аб вырашэньні пытаньняў, якія датычацца гандлю, гандлёвых бар'ераў, мытаў, валютных маніпуляцый і нетарыфных мераў, і што гэтыя краіны, паводле маіх настойлівых рэкамэндацыяў, не зрабілі ніякіх дзеяньняў у адказ на дзеяньні ЗША, я дазваляю 90-дзённую паўзу і значна паніжаны ўзаемны тарыф на гэты пэрыяд — 10%, таксама зьнеадкладным уступленьнем у сілу», — заявіў Трамп.

Напярэдадні Трамп падняў мыты на кітайскія тавары да 104%, у адказ на гэта Кітай павысіў мыты на амэрыканскія тавары да 84%.

  • 2 красавіка прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп аб’явіў пра ўвядзеньне гандлёвых мытаў для пераважнай большасьці гандлёвых партнэраў Злучаных Штатаў. У прыватнасьці, мыта ЗША для тавараў з Кітаю склала 34%. Імпарт з краін Эўразьвязу ЗША абклалі 20-працэнтным мытам, для Вялікай Брытаніі вызначылі 10%, для шэрагу краін мыты дасягнуць 40 і больш працэнтаў.
  • Пасьля гэтага кітайскія ўлады заявілі, што тарыфы, устаноўленыя ЗША, «на аснове субʼектыўных і аднабаковых адзнак», не адпавядаюць правілам гандлю, наносяць сурʼёзны ўрон законным правам і інтарэсам адпаведных бакоў і «зьяўляюцца тыповай практыкай аднабаковага запалохваньня».
  • 4 красавіка Кітай абʼявіў пра ўвядзеньне мытаў у памеры 34% на ўсе амэрыканскія тавары. Акрамя таго, Пэкін дадаў 16 кампаній ЗША ў сьпіс экспартнага кантролю і абмежаваў экспарт тавараў, зьвязаных з рэдказямельнымі элемэнтамі.
  • 8 красавіка прэс-сакратарка Белага дома Кэралайн Левіт паведаміла, што прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп прыняў рашэньне ўвесьці дадатковыя мыты ў 84% на ўвесь кітайскі імпарт, што павялічыць агульны памер мытаў да 104%. Новыя мыты ў 104% на імпарт з Кітаю пачалі дзейнічаць 9 красавіка.
  • Кітай заявіў, што ў адказ на гэтыя меры павысіць мыты на амэрыканскія тавары да 84% з 10 красавіка.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG