Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША і Расея правялі новы абмен вязьнямі ў рамках угоды, арганізаванай спэцслужбамі


Ксенія Карэліна ў расейскім судзе, 2024
Ксенія Карэліна ў расейскім судзе, 2024

Масква вызваліла Ксенію Карэліну, а Вашынгтон — Артура Пятрова.

Расея і ЗША правялі абмен палоннымі раніцай у чацьвер у Абу-Дабі на знак далейшага ўмацаваньня даверу, бо абодва бакі імкнуцца да пагадненьня аб спыненьні вайны ва Ўкраіне, піша Wall Street Journal.

Паводле выданьня, Расея вызваліла Ксенію Карэліну, якая мае падвойнае грамадзянства ЗША і Расеі, яе летась асудзілі на 12 гадоў калёніі пасьля таго, як прызналі вінаватай у дзяржаўнай здрадзе за ахвяраваньне менш як 100 даляраў украінскай дабрачыннай арганізацыі ў ЗША.

У абмен ЗША вызвалілі Артура Пятрова, які мае падвойнае нямецка-расейскае грамадзянства, яго арыштавалі ў 2023 годзе на Кіпры на запыт ЗША за экспарт адчувальнай мікраэлектронікі.

Дзяржаўны сакратар ЗША Марка Рубіё паведаміў, што «амэрыканка Ксенія Карэліна ляціць на радзіму ў ЗША. Яе незаконна трымалі пад вартай у Расеі больш за год, і прэзыдэнт Трамп дамогся яе вызваленьня».

Раней амэрыканскі настаўнік, які адбываў 14-гадовы тэрмін зьняволеньня ў Расеі па абвінавачваньні ў захоўваньні марыхуаны, быў вызвалены ў выніку абмену. Пра гэта стала вядома 11 лютага.

У жніўні 2024 году Расея, ЗША і іншыя краіны правялі найбуйнейшы абмен вязьнямі з часу заканчэньня халоднай вайны, вызваліўшы 16 чалавек, у тым ліку журналістку Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода Алсу Курмашаву.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG