Увечары 20 жніўня ў сюжэце дзяржаўнай тэлевізіі паказалі трох палітвязьняў, вызваленых праз памілаваньне. Сярод іх — журналістка Ксенія Луцкіна, якая правяла за кратамі 3 гады і амаль 8 месяцаў. Праваабаронцам агулам вядомыя прозьвішчы 8 палітвязьняў, якія выйшлі на волю.