Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Памежная варта Польшчы зафіксавала ўдвая больш спробаў нелегальнага пераходу мяжы, чым летась


Аўтамабіль Памежнай варты Польшчы
Аўтамабіль Памежнай варты Польшчы

З пачатку 2025 году супрацоўнікі Падляскага аддзелу Памежнай варты Польшчы зафіксавалі больш за 600 спробаў нелегальнага пераходу мяжы зь Беларусьсю.

За аналягічны леташні пэрыяд такіх спробаў было 280, піша Most са спасылкай на польскіх памежнікаў.

Штодня памежнікі спыняюць больш за дзесяць такіх спробаў. Напрыклад, 25 лютага мяжу спрабавалі перайсьці 11 мігрантаў (адна група заўважана ў раёне заставы Нараўка, другая — у раёне заставы Пласка). 24 лютага намагаліся нелегальна трапіць у Эўразьвяз 30 чалавек. Тады ж памежнікі затрымалі двух кур’ераў, якія плянавалі перавозіць парушальнікаў мяжы.

Пры гэтым павелічэньне колькасьці спробаў нелегальнага пераходу мяжы не абавязкова сьведчыць пра павелічэньне колькасьці саміх мігрантаў.

Немагчыма падлічыць, колькі спробаў нелегальна перайсьці мяжу робіць адзін і той жа чалавек. Часта, убачыўшы памежнікаў, мігранты вяртаюцца ўглыб Беларусі, а затым спрабуюць штурмаваць мяжу зноў.

Пасьля ўмацаваньня памежнай агароджы летам 2024 году, адзначаюць у Польшчы, мігрантам стала значна цяжэй прарывацца празь мяжу. Таму можна меркаваць, што адзін і той жа чалавек вымушаны рабіць больш спробаў і, адпаведна, часьцей трапляе ў статыстыку Памежнай варты.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG