Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аналітыка Сяргея Чалага зьбіраюцца прымусова высяляць зь менскай арэнднай кватэры


У судзе Савецкага раёна Менску 27 лютага разглядалі грамадзянскі пазоў камунальнага прадпрыемства «Менскія гарадзкія інтэрнаты» да Сяргея Вячаслававіча Чалага, заўважыла «Наша Ніва».

Як вынікае з прадмету спрэчкі («Аб высяленьні з прадстаўленьнем іншага жылога памяшканьня з арэндных жылых памяшканьняў»), аналітыка зьбіраюцца прымусова выселіць з займанай арэнднай кватэры ў Менску, але наўзамен прапануюць нейкае іншае жыльлё.

Чым скончыўся разгляд пазову, пакуль не вядома. Свабода зьвярнулася па камэнтар да Сяргея Чалага. Раней ён не адказаў на запыт «Нашай Нівы» з просьбай пракамэнтаваць сытуацыю.

Сяргей Чалы з 2021 году знаходзіцца на эміграцыі, жыве ў Польшчы.

Сяргей Чалы — эканаміст, публіцыст і журналіст, вядзе перадачы на YouTube-канале Беларускага расьсьледніцкага цэнтру з 2022 году. Тут ён аўтар і вядоўца праграм «Навіны з Чалым» і «Чалы: эканоміка».

У ліпені 2024 году Чалага, а таксама заснавальніка і кіраўніка Беларускага расьсьледаніцкага цэнтру Станіслава Івашкевіча абвясьцілі ў міждзяржаўны вышук: іх унесьлі ў базу дадзеных МУС Расеі.

У лютым 2024 году праекты Сяргея Чалага ў сацсетках прызналі «экстрэмісцкімі матэрыяламі».

Яшчэ лістападзе 2022 году суд Цэнтральнага раёну Менску прызнаў «экстрэмісцкімі матэрыяламі» падкаст «Белсат» «Эканоміка з Чалым. Давайце разьбірацца».

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG