Вярхоўны суд Бразыліі большасьцю галасоў прыняў рашэньне прыцягнуць да суда былога прэзыдэнта краіны Жаіра Балсанару. Яго абвінавачваюць у спробе дзяржаўнага перавароту пасьля пройгрышу на выбарах 2022 году.
У сераду, 26 сакавіка, эстонскі парлямэнт вырашыў у паскораным парадку зьмяніць Канстытуцыю і пазбавіць права голасу грамадзян трэціх краін, у тым ліку Беларусі, на муніцыпальных выбарах у Эстоніі, паведамляе эстонскі партал err.ee.
На поўначы сэктара Газа другі дзень працягваюцца пратэсты супраць радыкальнай групоўкі ХАМАС, прызнанай тэрарыстычнай у ЗША і Эўразьвязе.
Эўразьвяз заявіў, што спыненьне расейскай агрэсіі супраць Украіны і поўны вывад расейскіх узброеных сіл з тэрыторыі Ўкраіны зьяўляецца адной з галоўных перадумоў для зьняцьця санкцый супраць Расеі.
У Менску ў сувязі з аварыяй на высакавольтнай лініі разьмеркавальнай электрычнай сеткі адбыўся перапад напружаньня, з прычыны чаго ў некаторых спажыўцоў няма электрычнасьці, а таксама можа адсутнічаць водазабесьпячэньне, паведамляе дзяржагенцтва «Минск-Новости».
Жанчыне, якая выгукнула «Слава Ўкраіне» падчас рок-опэры «Распятая юность», якую прадставіў 23 сакавіка тэатар самаабвешчанай так званай «ЛНР» на сцэне Беларускай дзяржаўнай філярмоніі, далі 20 сутак арышту.
Чацьвера амэрыканскіх вайскоўцаў і бронеаўтамабіль зьніклі ў аўторак пасьля вучэньняў на палігоне Падбродзьдзе (Pabradė) ў Літве.
Закупіць самалёты беларуская дзяржаўная авіякампанія плянуе ў Гамбіі.
На заводзе падкрэсьлілі, што стварылі калекцыю «з глыбокай пашанай да творчасьці Васіля Быкава і яго ўплыву на нацыянальную культуру».
Незалежныя экспэрты ААН у правах чалавека 26 сакавіка выступілі з заявай, у якой заклікалі ўлады Беларусі адрэагаваць на пастаянныя абвінавачаньні ў жорсткім абыходжаньні з жанчынамі, якіх трымаюць у папраўчых калёніях.
Пасьля некалькіх гадоў крутога падзеньня занятасьці ў Беларусі люты паказаў невялікі прырост гэтага паказчыка.
Вайсковы суд у Растове-на-Доне вынес выракі 23 грамадзянам Украіны, якія служылі ў батальёне «Азоў» і працавалі ў яго тылавым забесьпячэньні
Паводле інфармацыі ізраільскай прэсы, мужчыну арыштоўвалі за «экстрэмісцкія падпіскі».
Карабель арыштавалі пасьля пачатку расейскай вайны супраць Украіны 2022 году, якую падтрымала Беларусь.
Рашэньне вынес Тбіліскі гарадзкі суд 26 сакавіка.
26 сакавіка Нацыянальны сход Армэніі прыняў у другім чытаньні і цалкам законапраект «Аб пачатку працэсу ўступленьня Рэспублікі Армэнія ў Эўрапейскі Зьвяз».
Дырэктар ЦРУ Джон Рэткліф выказаў упэўненасьць, што ўкраінскія вайскоўцы гатовыя «ваяваць нават галаруч», калі ня будуць мець умоваў, прымальных для трывалага міру.
За кратамі працягваецца ціск на анархіста, які ў зьняволеньні з восені 2019 году.
Беларускі расьсьледніцкі цэнтар выпусьціў матэрыял пад назвай «Соль у мяшку», у якім расказвае, як адно з галоўных прадпрыемстваў Беларусі абыходзіць санкцыі.
Афіцыйна паведамлялася, што Ўкраіна спыніла гандаль зь Беларусьсю ў сярэдзіне 2022 году.
Савет міністраў Беларусі ўвёў разавыя ліцэнзіі на экспарт беларускай бульбы.
Сярэдні паказьнік 2,0 выпадкі на 1000 чалавек.
Яго аб’ём складзе 7,8 мільярда даляраў.
Беларуская мова зьявілася ў мабільнай праграме Сaptions.
Суд у Вашынгтоне задаволіў хадайніцтва Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода (РСЭ/РС) аб увядзеньні часовай забароны ў яе судовым пазове супраць Агенцтва глябальных мэдыя ЗША (USAGM) у сувязі з прыпыненьнем фінансаваньня, вылучанага Кангрэсам.
Падзеі 26 сакавіка ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.
У Парыжы працягваецца судовы працэс супраць францускай кіназоркі Жэрара Дэпардзьё, які пачаўся ў панядзелак. Актора абвінавачваюць у сэксуальным гвалце ў дачыненьні да дзьвюх жанчын падчас здымак фільма «Зялёныя аканіцы» у 2021 годзе.
Перамірʼе на Чорным моры пачнецца толькі пасьля зьняцьця санкцый з «Россельхозбанка» і расейскіх вытворцаў харчаваньня і ўгнаеньняў. Пра гэта гаворыцца ў заяве Крамля па выніках перамоваў дэлегацый ЗША і Расеі ў Эр-Рыядзе 24 сакавіка.
Прадстаўнікі многіх дзяржаваў і арганізацый віншуюць беларусаў з Днём Волі.
Прэзыдэнт ЗША заявіў, што працёк зьвестак аб ударах па емэнскіх хусітах у чаце, арганізаваным дарадцам у нацыянальнай бясьпецы Белага дому Майкам Уолцам, ня меў значных наступстваў.
Белы дом апублікаваў дзьве заявы па выніках перамоваў з расейскай і ўкраінскай дэлегацыямі 23-25 сакавіка ў Эр-Рыядзе (Саудаўская Аравія).
48% жыхароў Польшчы нэгатыўна ставяцца да грамадзян Беларусі, сьведчаць вынікі сацыялягічнага апытаньня, праведзенага 9-19 студзеня кампаніяй Statistа.
Лідэрка дэмакратычных сіл Беларусі Сьвятлана Ціханоўская, выступаючы сёньня ў Сейме Літвы, заявіла, што «пашпарт Новай Беларусі» будзе перанесены ў тыя краіны, дзе ня вырашаная праблема з дакумэнтамі для беларусаў. У Літве ж яны могуць атрымаць пашпарт іншаземца.
Апостальскім нунцыем у Беларусі стаў 49-гадовы Іньяцыё Чэфалья. Пра гэта паведамляе інфармацыйнае агенцтва «Позірк» са спасылкай на прэсавую службу Ватыкану.
24 сакавіка галоўны рэдактар амэрыканскага часопіса The Atlantic Джэфры Голдбэрг расказаў, што група прэзыдэнта Дональда Трампа ў пытаньнях нацыянальнай бясьпекі ўключыла яго ў цалкам сакрэтны чат, дзе абмяркоўвалі вайсковыя ўдары па еменскіх хусітах.
Пра іншыя гарады такой інфармацыі пакуль няма.
Улады Беларусі зноў пашырылі сьпіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў». Туды трапілі і старонкі вядомых людзей.
Раніцай у аўторак на прадпрыемстве Poličské strojírny на паўночным усходзе Чэхіі адбыўся выбух. Адзін чалавек паранены, паведаміла Чэскае грамадзкае радыё.
З нагоды Дня Волі прэзыдэнт Літвы Гітанас Наўседа і прэм’ер Гінтаўтас Палуцкас выказалі падтрымку беларускаму народу.
Да гадавіны абвяшчэньня незалежнасьці БНР Старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла падпісала дэкрэты аб узнагароджаньні адзнакамі Рады БНР.
Дэпутацкая група «За дэмакратычную Беларусь», якая дзейнічае ў складзе Вярхоўнай Рады Ўкраіны, павіншавала беларусаў з Днём Волі і заклікала міжнародную супольнасьць да ўзмацненьня санкцыяў супраць рэжыму Лукашэнкі.
У лютым сярэдні заробак склаў 2428,1 рубля. Найбольшы заробак — у Менску, 3309,1 рубля.
Віншаваньне апублікавалі на фэйсбук-старонцы прадстаўніцтва ЭЗ у Беларусі.
Цырымонія ўступленьня на пасаду зноў абранага кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнкі адбылася 25 сакавіка ў Палацы незалежнасьці ў Менску.
Каля будынку літоўскага Сейму 25 сакавіка прайшла цырымонія ўзьняцьця беларускага нацыянальнага сьцяга.
24 сакавіка прыблізна а 14-й расейскія войскі нанесьлі ўдар па густанаселеным жылым квартале гораду Сумы. У выніку ўдару пашкоджаныя шэраг жылых дамоў, дзіцячая лякарня і школа.
Ад мэдычнай прадукцыі да бесьпілётнікаў і сельгастэхнікі.
Перамовы прайшлі ў Эр-Рыядзе. Раней эфэктыўнасьць сваіх перамоваў з амэрыканцамі адзначылі ў Кіеве.
Загрузіць яшчэ