У якасьці ўмоваў для перамірʼя Масква таксама называе зьняцьце абмежаваньняў на пастаўкі ў Расею сельскагаспадарчай тэхнікі і іншых тавараў, задзейнічаных у вытворчасьці прадуктаў харчаваньня і ўгнаеньняў, а таксама адмену санкцый з расейскіх судоў, якія займаюцца перавозкамі харчаваньня і ўгнаеньняў.
У паведамленьні Крамля паўтараецца шэраг заяваў Белага дому аб спыненьні агню ў акваторыі Чорнага мора і распрацоўцы мер аб спыненьні ўзаемных удараў па абʼектах энэргетыкі.
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі пацьвердзіў, што ў Саудаўскай Арабіі дасягнутыя дамоўленасьці аб спыненьні агню на Чорным моры і забароне на ўдары па абʼектах энэргетыкі. Па словах Зяленскага, мараторый на ўдары можа пачаць дзейнічаць адразу пасьля публікацыі заявы адміністрацыі ЗША.
Прэзыдэнт Украіны адзначыў, што Вашынгтон прапанаваў Кіеву новую ўгоду па карысных выкапнях.
«Гэта сурʼёзны дакумэнт, а такі дакумэнт будзе распрацоўвацца бакамі, а потым ісьці ў парлямэнт для ратыфікацыі», — сказаў Зяленскі на брыфінгу, удакладніўшы, што ў пагадненьні не ўзьнімаецца пытаньне аб атамных станцыях.
Форум