Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Чэхіі адбыўся выбух на складзе боепрыпасаў


Чэская паліцыя. Ілюстрацыйнае фота
Чэская паліцыя. Ілюстрацыйнае фота

Раніцай 25 сакавіка на прадпрыемстве Poličské strojírny на ўсходзе Чэхіі адбыўся выбух. Адзін чалавек паранены, паведаміла Чэскае грамадзкае радыё.

Паводле інфармацыі ратаўнікоў, здарэньне адбылося на складзе боепрыпасаў. Пажарныя эвакуавалі людзей з навакольля, аб’явіўшы трэці ўзровень трывогі з чатырох.

Ратавальнікі накіравалі на месца выбуху дзьве каманды і верталёт.

«Гэта быў выбух на складзе боепрыпасаў. Людзей эвакуавалі, мае быць адзін пацярпелы», — паведаміла прэс-сакратарка ратаўнікоў Алена Кісяла.

Цяжкапараненага на верталёце даставілі ў шпіталь у Оламаўцы. 11 пажарных падразьдзелаў працуюць на месцы здарэньня, паведаміла пажарная служба на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы X.

Чэская паліцыя паведаміла ў сетцы X, што найбольш праўдападобнай прычынай выбуху стаў дэфэкт тэхналёгіі вытворчасьці ў адным з цэхаў.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG