Як адзначаецца ў апублікаванай на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале Беларусі пастанове, такім чынам вываз бульбы абмежавалі ў дзяржавы Эўразійскай эканамічнай супольнасьці і за яе межы.
Ліцэнзаваньне ня будзе распаўсюджвацца на бульбу, прызначаную для міжнароднай гуманітарнай дапамогі, а таксама для міжнародных транзытных перавозак, якія пачынаюцца і заканчваюцца за межамі Беларусі.
Для атрыманьня ліцэнзіі пастаўшчыкам трэба зьвяртацца ў абласныя выканкамы, а тыя, у сваю чаргу, будуць узгадняць магчымасьці вывазу бульбы зь Міністэрствам сельскай гаспадаркі.
Абмежаваньне экспарту беларускай бульбы ўводзіцца на тры месяцы.
Форум