Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Менскі гадзіньнікавы завод выпусьціў лімітаваную калекцыю да 101-годзьдзя з дня нараджэньня Васіля Быкава


Кнігі Васіля Быкава ў кнігарні. Ілюстрацыйнае фота
Кнігі Васіля Быкава ў кнігарні. Ілюстрацыйнае фота

На заводзе падкрэсьлілі, што стварылі калекцыю «з глыбокай пашанай да творчасьці Васіля Быкава і яго ўплыву на нацыянальную культуру».

На Менскім гадзіньнікавым заводзе «Луч» выпусьцілі новую лімітаваную калекцыю гадзіньнікаў «Асоба. Васіль Быкаў», прымеркаваная да 101-годзьдзя з дня нараджэньня беларускага клясыка Васіля Быкава.

«Гэтая калекцыя — даніна павагі творчай спадчыне Васіля Быкава і яго глыбокаму гуманізму. Праз свае творы ён раскрываў сутнасьць чалавечай натуры, прымушаючы чытача разважаць пра маральны выбар, гонар і адказнасьць», — адзначаецца на сайце прадпрыемства.

На заводзе падкрэсьлілі, што стварылі калекцыю «з глыбокай пашанай да творчасьці Васіля Быкава і яго ўплыву на нацыянальную культуру».

Гадзіньнік з калекцыі «Асоба. Васіль Быкаў» Менскага гадзіньнікавага заводу
Гадзіньнік з калекцыі «Асоба. Васіль Быкаў» Менскага гадзіньнікавага заводу


«Дызайн гадзіньнікаў перадае стрыманасьць і глыбіню думкі пісьменьніка, адлюстроўваючы ўстойлівасьць, мужнасьць і сілу слова, якая гучыць праз пакаленьні», — адзначылі ў афіцыйным паведамленьні.

Гадзіньнік зроблены ў корпусе зь нержавеючай сталі, з устойлівым да драпін мінэральным шклом і натуральнай скураной папружкай з паўкруглай срэбнай спражкай і фірмовай гравіроўкай. Гадзіньнік мае мэханізм 1801.1, які вызначаецца высокай дакладнасьцю і надзейнасьцю.

«Мы ганарымся магчымасьцю праз гадзіньнікавае мастацтва ўшанаваць асобу, якая стала сымбалем праўды, гонару і моцы духу. Калекцыя „Асоба. Васіль Быкаў“ — рэч з сэнсам, якая перадае памяць пра чалавека, чые словы і ідэі працягваюць жыць», — паведамілі на заводзе.

Цана гадзіньніка — 171,15 эўра.

Васіль Быкаў нарадзіўся 19 чэрвеня 1924 году. Сёлета спаўняецца 101 год зь ягонага нараджэньня.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG