Лінкі ўнівэрсальнага доступу

За месяц сярэдні заробак у Беларусі вырас на 70 капеек, а ў ІТ упаў на 137 рублёў


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

У лютым сярэдні заробак склаў 2428,1 рубля. Найбольшы заробак — у Менску, 3309,1 рубля.

Белстат апублікаваў сярэдні заробак у Беларусі за люты. За месяц ён вырас на 70 капеек — да 2428,1 рубля.

У рэгіёнах сярэдні заробак за люты выглядае наступным чынам:

  • Менск — 3309,1 рубля
  • Менская вобласьць — 2442,7 рубля
  • Гомельская вобласьць — 2169,7 рубля
  • Горадзенская вобласьць — 2118,7 рубля
  • Магілёўская вобласьць — 2014,7 рубля
  • Віцебская вобласьць — 2011 рублёў

Найвышэйшы заробак традыцыйна ў сфэры інфармацыі і сувязі — 5845,2 рубля, а найніжэйшы ў сфэры паслуг часовага жыхарства і харчаваньня — 1713 рублёў. За месяц заробак у інфармацыі і сувязі зьнізіўся на 137,2 рубля.

У многіх супрацоўнікаў ІТ заробак прывязаны да даляра, на яго зьніжэньне магло паўплываць зьмяншэньне курсу даляра адносна рубля, якое адбываецца з пачатку году.

Студзеньскі заробак у адносінах да сьнежаньскага зьнізіўся на 266,5 рубля. Гэта традыцыйнае зьніжэньне, бо ў сьнежні супрацоўнікам выплачваюць бонусы і прэміі за год.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG