Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску праз аварыю на высакавольтнай лініі некалькі раёнаў засталося без электрычнасьці


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

У Менску ў сувязі з аварыяй на высакавольтнай лініі разьмеркавальнай электрычнай сеткі адбыўся перапад напружаньня, з прычыны чаго ў некаторых спажыўцоў няма электрычнасьці, а таксама можа адсутнічаць водазабесьпячэньне, паведамляе дзяржагенцтва «Минск-Новости».

Удакладняецца, што першапачаткова праблемы былі выяўлены ў Фрунзенскім, Цэнтральным і Кастрычніцкім раёнах сталіцы, пасьля 14.30 засталіся пераважна ў першым з іх.

Непаладкі плянуюць выправіць да 17:00, гаворыцца ў публікацыі.

Цяпер «энэргетыкі сталіцы ліквідуюць перабоі электразабесьпячэньня». Для аднаўленьня філіял «Менскэнерга» накіраваў чатыры апэратыўна-выязныя брыгады.

Работнікі філіяла «Менскія электрычныя сеткі» аглядаюць лініі, каб ацаніць стан інфраструктуры і выявіць магчымыя прычыны перабояў.

Упраўленьне ДАІ ГУУС Менгарвыканкама паведаміла, што ў сувязі з аварыяй электрасетак «магчымыя адключэньні сьвятлафорных аб’ектаў» у Фрунзенскім і Цэнтральным раёнах. Удзельнікаў дарожнага руху просяць «улічваць дадзеную інфармацыю пры выбары маршруту, быць уважлівымі і выконваць указаньні дарожных знакаў, або рэгуліроўшчыка пры яго наяўнасьці».

Паводле інфармацыі ДП «Менсктранс», з прычыны аварыі з 13:35 на вул. Прытыцкага (ад вул. Д. Сердзіча да вул. Лабанка), Цімашэнка, Адзінцова, Якубоўскага, Адоеўскага, Бельскага, Панамарэнкі ў абодвух напрамках адбыўся прыпынак руху тралейбусных маршрутаў № 9, 31, 33, 38, 44, 77. Рух тралейбусаў цалкам аднавіўся. З 14.01 да 14.51 з прычыны адсутнасьці напружаньня на дыспэтчарскай станцыі «Захад-3» адбыўся спыненьне руху электрабусаў маршруту № 60. Рух быў адноўлены ў 15.05.

  • 24 сакавіка паведамлялася, што без сьвятла засталося некалькі вуліц сталічнай Сьцяпянкі.
  • За апошнія некалькі тыдняў у Беларусі адбылося не менш як сем буйных аварый на сетках электра- і водазабесьпячэньня.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG