У Беларусі пачалі падвышаць цану праезду ў грамадзкім транспарце. Першым гэта зрабіў Менскі аблвыканкам, адпаведнае рашэньне апублікаване 25 сакавіка на Нацыянальным праўным інтэрнэт-партале. Яно набывае моц пасьля апублікаваньня.
Цана праезду зьменіцца ў Менскай вобласьці павялічаная на 10 капеек. У звычайных гарадзкіх аўтобусах зараз трэба будзе аддаць 90 капеек, а на экспрэсных маршрутах — 1 рубель за паездку.
Адпаведна падаражэлі і праязныя білеты. Цяпер яны будуць каштаваць:
- у гарадах з насельніцтвам да 50 тыс. чалавек — 34,42 рубля за месячны праязны і 12,06 за дэкадны,
- у гарадах з насельніцтвам 50–250 тыс. чалавек — 39,43 рубля за месячны праязны і 13,86 рубля за дэкадны.
Форум