Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У сэктары Газа праходзяць пратэсты супраць ХАМАС


Сэктар Газа, ілюстрацыйнае фота
Сэктар Газа, ілюстрацыйнае фота

На поўначы сэктара Газа другі дзень працягваюцца пратэсты супраць радыкальнай групоўкі ХАМАС, прызнанай тэрарыстычнай у ЗША і Эўразьвязе.

Цэнтрам пратэстаў стаў горад Бэйт-Лахія, дзе сотні людзей выйшлі на вуліцы, скандуючы: «ХАМАС — прэч!» Мітынгі праходзяць і ў горадзе Газа.

Паводле Associated Press, агульная колькасьць дэманстрантаў у аўторак і сераду блізкая да дзьвюх тысяч чалавек. Жыхары Газы патрабуюць заканчэньня вайны з Ізраілем, якая доўжыцца ўжо 17 месяцаў, і абвінавачваюць ХАМАС у нежаданьні прыйсьці да мірнага рашэньня. Дэманстранты таксама абвінавачваюць Ізраіль у бамбаваньні, а арабскія краіны — у недастаткова эфэктыўным пасярэдніцтве для вырашэньня канфлікту.

Структуры ХАМАС не камэнтуюць пратэсты. У іх мэдыя і сацсетках выкладзены фатаграфіі і відэа з пратэстаў, якія названы антываеннымі. Аднак патрабаваньні адхіленьня ХАМАС ад улады ў подпісах да гэтых публікацый ня згадваюцца.

Пратэсты сталі рэакцыяй на аднаўленьне ўдараў Ізраіля па сэктары Газа 18 сакавіка. Ізраільскае войска пачало новую наземную апэрацыю ў Газе пасьля таго, як ХАМАС адмовіўся вызваліць усіх закладнікаў, якія дагэтуль застаюцца ў палоне, выкрадзеныя падчас нападаў на поўдзень Ізраілю 7 кастрычніка 2023 году. З пачатку студзеня паміж ХАМАС і Ізраілем дзейнічаў рэжым спыненьня агню. Ізраілю перадалі каля 30 закладнікаў — як жывых, так і загінулых — аднак далейшыя перамовы зайшлі ў тупік.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG