Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эстонскі парлямэнт пазбавіў права голасу грамадзян Беларусі і шэрагу іншых краін на мясцовых выбарах


Сьцяг над эстонскім парлямэнтам.
Сьцяг над эстонскім парлямэнтам.

У сераду, 26 сакавіка, эстонскі парлямэнт вырашыў у паскораным парадку зьмяніць Канстытуцыю і пазбавіць права голасу грамадзян трэціх краін, у тым ліку Беларусі, на муніцыпальных выбарах у Эстоніі, паведамляе эстонскі партал err.ee.

Згодна з папраўкамі, на выбарах восеньню 2025 года асобы без грамадзянства, гэта значыць уладальнікі шэрых пашпартоў, яшчэ змогуць прагаласаваць, а ў далейшым правы голасу пазбавяцца і яны.

За зьмену Канстытуцыі ў паскораным парадку прагаласавалі 92 дэпутаты, супраць былі 7 дэпутатаў.

Да прыняцьця гэтага закона разам з грамадзянамі Эстоніі і дзяржаў-сябраў ЭЗ у мясцовых выбарах маглі ўдзельнічаць замежнікі, якія жывуць у Эстоніі на падставе доўгатэрміновага віду на жыхарства або пастаяннага права на жыхарства, якія дасягнулі да дня выбараў узросту 16 гадоў, чыё пастаяннае месца жыхарства знаходзіцца ў адпаведных воласьці або горадзе.

24 сакавіка адбылося адкрыцьцё Офісу дэмакратычных сілаў Беларусі ў Таліне падчас працоўнага візыту ў Эстонію Сьвятланы Ціханоўскай.

Яна заявіла: «Сёньня Эстонія дапамагае беларусам і ўкраінцам змагацца з расейскім імпэрыялізмам. Пасьля гвалтоўнага захопу ўлады Лукашэнкам у 2020 годзе Эстонія прыняла сотні беларускіх палітычных уцекачоў... Я ўпэўненая, што адкрыцьцё нашай місіі ў Таліне дасьць практычныя вынікі».

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG