Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прадстаўніцтва Эўразьвязу павіншавала беларусаў з Днём Волі


Архіўнае фота: акцыя ў Менску 25 сакавіка 2014 году
Архіўнае фота: акцыя ў Менску 25 сакавіка 2014 году

Віншаваньне апублікавалі на фэйсбук-старонцы прадстаўніцтва ЭЗ у Беларусі.

«Сёньня беларусы адзначаюць Дзень Волі ў памяць пра абвяшчэньне незалежнасьці Беларусі ў 1918 годзе. ЭЗ салідарны з народам Беларусі і будзе надалей падтрымліваць усіх, хто нястомна працуе для справядлівасьці, свабоды і дэмакратыі ў сваёй краіне. У Беларусі несправядліва ўтрымліваюць за кратамі больш як 1200 палітычных вязьняў. Усе яны павінны быць вызваленыя, і вінаватыя павінны панесьці адказнасьць».

25 сакавіка 1918 году Рада Беларускай Народнай Рэспублікі (БНР) прыняла Трэцюю Ўстаўную грамату, у якой абвясьціла незалежнасьць БНР і аддзяленьне Беларусі ад Расеі.

Ад 1989 году ў Менску і іншых гарадах Беларусі адбываліся сьвяточныя ўрачыстасьці, палітычныя акцыі, мітынгі, шэсьці, пэрформансы, прысьвечаныя ўгодкам абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі. Падчас кіраваньня Аляксандра Лукашэнкі ўлады ставіліся да гэтай даты ў розны час з рознай ступеньню варожасьці. Гэтая варожасьць асабліва ўзмацнілася ў апошнія гады, пасьля масавых пратэстаў 2020 году.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG