На паседжаньні судзьдзям былі прадэманстраваны відэазапісы масавых пратэстаў у студзені 2023 года, калі пасьля інаўгурацыі новага прэзыдэнта Бразыліі Луіса Ігнасіа Лулы да Сільва прыхільнікі Балсанару ўварваліся ў будынкі Кангрэса і Вярхоўнага суда, а таксама ўзялі штурмам прэзыдэнцкі палац. Паліцыя затрымала ня менш за 1843 чалавекі, больш за 1100 зь якіх былі пасьля арыштаваныя. Тады было распачатае расьсьледаваньне ў дачыненьні да Балсанара, якога пракуратура падазрае ў падбухторваньні да пратэстаў, якія пацягнулі масавыя беспарадкі і акты вандалізму.
Сам Балсанару адмаўляе, што рыхтаваў спробу перавароту, і называе свой перасьлед палітычна матываваным.
Форум