Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Як уздымалі беларускі сьцяг каля Сейму ў Вільні. ФОТАГАЛЕРЭЯ

Каля будынку літоўскага Сейму 25 сакавіка прайшла цырымонія ўзьняцьця беларускага нацыянальнага сьцяга.

У акцыі ўзялі ўдзел каля 100 чалавек, у тым ліку Сьвятлана Ціханоўская, прадстаўнікі яе офісу, літоўскія дэпутаты, у тым ліку першы віцэ-сьпікер Сейму Юозас Олекас, замежныя дыпляматы, прадстаўнікі беларускай дыяспары.

Сьвятлана Ціханоўская на мітынгу сказала, што вельмі ганарыцца бел-чырвона-белым сьцягам, які стаў сымбалем незалежнасьці і няскоранасьці беларусаў. Яна згадала, як 107 гадоў таму была абвешчаная незалежнасьць Беларусі ў Менску і тады ж афіцыйна зьявіўся яе сьцяг, зь якім доўга змагаліся «сталіністы і іншыя ворагі беларушчыны».


Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
XS
SM
MD
LG