Як паведаміў 26 сакавіка Белстат, у лютым 2025 года ў эканоміцы Беларусі было занята 4,141 мільёна чалавек.
Год таму, у лютым 2024 года, у эканоміцы было занята 4,136 млн. чалавек.
Рэзкае падзеньне гэтага паказчыка адбылося ў 2023 годзе. Калі ў пачатку года ў лютым у эканоміцы Беларусі было занята 4,175 млн. чалавек, то напрыканцы года — 4, 140 млн. За 2023 год колькасьць працаўнікоў скарацілася на 35 тысяч чалавек.
Але да ўзроўню 2020 года па колькасьці занятых у эканоміцы Беларусі яшчэ далёка. Тады ў эканоміцы працавалі 4,315 млн. чалавек.
Як падамляе Белстат па выніках мінулага года значна больш працаўнікоў звальняецца, чым прымаецца на працу ў такіх галінах, як сельская гаспадарка, транспарт і адукацыя. Адток са сфэры ІТ стабілізаваўся. Там прынялі на працу прыкладна столькі ж людзей, колькі звольнілі.
Форум