Лінкі ўнівэрсальнага доступу

За год стаўленьне палякаў да беларусаў амаль не зьмянілася — апытаньне


Прэзыдэнцкі палац у Варшаве
Прэзыдэнцкі палац у Варшаве

48% жыхароў Польшчы нэгатыўна ставяцца да грамадзян Беларусі, сьведчаць вынікі сацыялягічнага апытаньня, праведзенага 9-19 студзеня кампаніяй Statistа.

Пра гэта паведамляе інфармацыйнае агенцтва «Позірк».

У апытаньні ўзялі ўдзел 972 рэспандэнты. 20% зь іх заявілі аб пазытыўным стаўленьні да беларусаў, 24% — аб нэўтральным, 9% не змаглі даць адказ.

Аналягічнае дасьледаваньне, праведзенае 11–21 студзеня 2024 году польскім Цэнтрам вывучэньня грамадзкай думкі, прадэманстравала падобныя вынікі. У ім удзельнічала 1.015 чалавек. Аб нэгатыўным стаўленьні да грамадзян Беларусі тады паведаміла 47% апытаных, аб пазытыўным — 24%, аб нэўтральным — 21%, не далі адказу — 8%.

Як і год таму, больш нэгатыўнае стаўленьне ў жыхароў Польшчы толькі да расейцаў (72% у 2025 годзе, 76% — у 2024-м). Пазытыўнае стаўленьне да іх зараз выказала 8% рэспандэнтаў (год таму столькі ж), нэўтральнае — 14% (11% год таму).

Па дадзеных сёлетняга дасьледаваньня Statistа, лепш за ўсё жыхары Польшчы ставяцца да італьянцаў — пра гэта заявіла 60% апытаных. Далей ідуць амэрыканцы — 58%, гішпанцы — 55% і чэхі — 54%.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG