Гэты дзень у гісторыі
1566 — пастановай Віленскага сойму ўведзены ў дзеяньне другі Статут ВКЛ.
1581 — створаны Трыбунал ВКЛ.
1896 — Антуан Анры Бэкерэль адкрыў радыяактыўнасьць.
1918 — аднавіўся выхад газэты «Дзяньніца» — першай савецкай газэты на беларускай мове.
2002 — пачалася апэрацыя «Анаконда»: войскі ЗША супрацьстаялі тэрарыстычнай арганізацыі «Аль-Каіда» ў Аўганістане.
2005 — у Беларусі пачаўся агульнанацыянальны страйк прадпрымальнікаў.
У гэты дзень нарадзіліся
1810 — Фрыдэрык Шапэн, польскі кампазытар і піяніст.
1917 — Фёдар Шмакаў, актор, народны артыст Беларусі.
1926 — Барыс Стральцоў, журналіст, «кароль нарысу», выкладчык журфаку.
1929 — Еўдакія Лось, паэтка.
1936 — Лідзія Савік, літаратуразнаўца, дасьледніца літаратуры беларускай эміграцыі.
1948 — Анатоль Сідарэвіч, гісторык, літаратуразнаўца, палітык.
У памяці
1933 — Уладзімер Жылка, паэт. Памёр у ссылцы ад сухотаў.
1937 — Юдаль Пэн, мастак, настаўнік Марка Шагала.
1960 — Віктар Шутовіч, каталіцкі сьвятар, публіцыст, вязень ГУЛАГу.
2014 — Леанід Левін, архітэктар мэмарыяльных комплексаў, помнікаў і станцыяў мэтро..
2019 — Жарэс Алфёраў, фізык, нобэлеўскі ляўрэат, ураджэнец Беларусі.