Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сустрэча Трампа і Зяленскага ў Белым доме. УЖЫВУЮ


Зяленскі прыбыў у Белы дом.
Зяленскі прыбыў у Белы дом.

У Белым доме пачынаецца сустрэча прэзыдэнтаў ЗША і Ўкраіны Дональда Трампа і Ўладзіміра Зяленскага.


На парадку дня перамоваў двух лідэраў падпісаньне пагадненьня аб эканамічнай супрацы абедзьвюх краінаў.

Глядзіце жывую трансьляцыю, якую вядзе «Настоящее время» і расейская служба «Голасу Амэрыкі».

Прэзыдэнт Украіны Уладзімір Зяленскі раней паведаміў пра сустрэчу з прадстаўнікамі Рэспубліканскай і Дэмакратычнай партыяў ў Сэнаце ЗША ў Вашынгтоне.

Пра гэта ён напісаў у сваім Тэлеграм-канале:

«Працяг вайсковай дапамогі нашай краіне і зьвязаныя з гэтым заканадаўчыя ініцыятывы, сустрэча з прэзыдэнтам Трампам, намаганьні па дасягненьні справядлівага і трывалага міру, нашае бачаньне спыненьня вайны і важнасьць надзейных гарантыяў бясьпекі сталі галоўнымі тэмамі нашых перамоў», — сказаў ён.

Прэзыдэнты ЗША і Ўкраіны Дональд Трамп і Ўладзімір Зяленскі сустрэліся ў Белым доме ў пятніцу, каб падпісаць пагадненьне аб карысных выкапнях Украіны і абмеркаваць мірнае пагадненьне з Расеяй.

Пасьля сустрэчы два лідэры правядуць прэсавую канфэрэнцыю.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG